Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
3 лютага дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі па лепцы “Маленькая пандачка”.
Каб зляпіць маленькае медзведзяня, маленькія майстры выкарыстаюць мяккі і падатлівы пластылін белага і чорнага колеру, падзеляць яго на некалькі частак і нададуць ім форму тулава, лап і галавы. Яны злучаць гатовыя дэталі паміж сабой, сфармаваўшы фігурку маленькай пандачкі.
На занятках дзеці даведаюцца, чаму панды маюць чорна-белую афарбоўку, дзе жывуць гэтыя дзіўныя жывёлы, які іх самы любімы ласунак і многае іншае.
Удзел у рухавых гульнях даставіць юным удзельнікам шмат радасці і весялосці.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.