ГалоўнаяМерапрыемствыТаленавіты даследчык і педагог
Запрашаем на творчыя заняткі “Гномік і ялінка”
Правілы здароўя: прафілактыка хвароб у XXI стагоддзі

Таленавіты даследчык і педагог

Таленавіты даследчык і педагог
Іншыя мерапрыемствы
4 студзеня – 31 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

Юбілейная кніжная выстаўка “Таленавіты даследчык і педагог”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі Віктара Уладзіміравіча Мартынава (1924–2013), праходзіць з 4 студзеня па 31 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Віктар Уладзіміравіч Мартынаў – адзін з самых выбітных беларускіх мовазнаўцаў. Навуковыя працы прафесара характарызуюцца выключнай фундаментальнасцю і разнастайнасцю. Шырокае кола яго навуковых інтарэсаў і дасягненняў прасціралася ад лінгвістыкі, літаратуразнаўства, культуралогіі, этымалогіі, славістыкі, усходазнаўства да кібернетыкі, інфарматыкі і штучнага інтэлекту.

Уласцівыя даследчыку дух наватарства, шырокая, сапраўды энцыклапедычная эрудыцыя, уменне працаваць “на стыку навук”, прывялі да стварэння ім Універсальнага семантычнага кода (УСК), які выклікае зацікаўленасць спецыялістаў у галіне аўтаматызаванага кіравання і інфарматыкі.

Віктар Уладзіміравіч напісаў і апублікаваў каля 20 кніг і брашур, а таксама больш за 250 навуковых артыкулаў. Яго працы вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі, і атрымалі высокую адзнаку спецыялістаў.

Выдатны спецыяліст і таленавіты педагог В.У. Мартынаў зрабіў важкі ўклад у падрыхтоўку маладых навукоўцаў. Пад яго кіраўніцтвам было абаронена 17 кандыдацкіх і 4 доктарскія дысертацыі па розных лінгвістычных напрамках.

Экспазіцыя знаёміць з асноўнымі кнігамі вучонага: “Славяно-германское лексическое взаимодействие древнейшей поры (к проблеме прародины славян)”, “Кибернетика, семиотика, лингвистика”, “Прарадзіма славян: лінгвістычная верыфікацыя”, “Этнагенез славян: мова і міф”, “В центре сознания человека” і інш., серыяй выданняў, прысвечаных Універсальнаму семантычнаму коду (1977, 1982, 1984 і інш.), з калектыўнымі манаграфіямі з яго ўдзелам: “Марфемная дыстрыбуцыя ў беларускай мове. Дзеяслоў”, “Лексіка Палесся ў прасторы і часе”, “Этымалагічны слоўнік беларускай мовы” (1–13 вып.), шматлікімі навуковымі артыкуламі, шэрагам дакладаў на з’ездах славіністаў.

Дапаўняюць выстаўку публікацыі, змешчаныя ў энцыклапедычных выданнях, навуковых артыкулах пра жыццё і працу юбіляра.


Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам