ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Казачная паляна”
Цыкл лекцый-канцэртаў “Нацыянальная музычная спадчына Беларусі”
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Приключения Карчика и его друзей”

Запрашаем на творчыя заняткі “Казачная паляна”

Запрашаем на творчыя заняткі “Казачная паляна”
Іншыя мерапрыемствы
25 лістапада
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

25 лістапада дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Казачная паляна” ў нетрадыцыйнай тэхніцы малявання “гратаж”.

На загатоўцы з кардону, пакрытай тонкім слоем воску і тушшу для малявання, дзеці прадрапаюць пазначаны контур малюнка, акуратна прапрацуюць усе дэталі. У выніку атрымаецца незвычайная карціна з рознакаляровымі кветкамі.

Разнастаіць творчы працэс і зарадзіцца добрым настроем дапаможа гульня “Спрытныя ручкі”.


Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам