ГалоўнаяМерапрыемствыМайстар-клас па тэхніцы роспісу па шкле
Матулям прысвячаецца
Запрашаем на творчыя заняткі “Кветкі ў кубку”

Майстар-клас па тэхніцы роспісу па шкле

Майстар-клас па тэхніцы роспісу па шкле
Іншыя мерапрыемствы
24 кастрычніка
Дата правядзення
15.00–18.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае серыю майстар-класаў з удзелам вядомых майстроў народнай творчасці Белапусі ў рамках выставачнага праекта “Фарфоравае асарці”.

24 і 29 кастрычніка з 15.00 па 18.00 у выставачным комплексе (пам. 104) адбудуцца майстар-класы з членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Нінай Шкурдзюк па вырабе дэкаратыўнага пано ў тэхніцы “роспіс па шкле”.

Роспіс як адзін з відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пачаў развівацца на тэрыторыі Беларусі толькі ў пачатку ХХ стагоддзя.

Малявалі беларусы на палатне, вясельных куфрах, на прамавугольных кавалках шкла празрыстымі каляровымі лакамі, алейнымі і друкарскімі фарбамі. Абрысы малюнка спачатку прапрацоўвалі чорнай лініяй, потым залівалі фарбай. У канцы працы мастак падкладаў пад шкло фольгу, што стварала своеасаблівы дэкаратыўны эфект.

Сваімі рукамі, выкарыстоўваючы ўсе перавагі фарбаў, можна намаляваць розныя карціны, распісаць вазы, зрабіць арыгінальным прадмет са шкла. У гэтай тэхніцы ствараюцца эксклюзіўныя ўпрыгажэнні для дома. Праца з вітражнымі фарбамі – творчы працэс, здольны надаць малюнку на шкле непаўторны характар.

Падобным чынам распісвалі дэкаратыўныя шкляныя рамкі для абразоў і сямейных фатаграфій. Сёння ў нашай краіне роспісам па шкле займаюцца лічаныя майстры, адным з якіх з'яўляецца Ніна Шкурдзюк.

На майстар-класе вы зможаце азнаёміцца з асноўнымі этапамі стварэння традыцыйнага малюнка на шкле, а таксама прымяніць атрыманыя веды на практыцы і стварыць уласнае пано з характэрнай кампазіцыяй, насычанай каларыстыкай.


Для ўдзелу ў майстар-класе неабходна:

  • абавязкова зарэгістравацца па тэл. (8 017) 293 27 50;
  • прынесці з сабой рамку для фатаграфіі любога памеру са шклом.

Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы “Фарфоравае асарці”:

  • для дарослых – 7 руб.
  • ля навучэнцаў сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў – 5 руб.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 368 37 37293 27 50.

Матэрыял пададзены галерэйна-выставачным аддзелам.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам