ГалоўнаяМерапрыемствыБібліяноч набліжаецца!
Прэзентацыя зборніка навуковых матэрыялаў канферэнцыі па безракетнай індустрыялізацыі космасу
Падарожжа скрозь стагоддзі. Замкі Беларусі

Бібліяноч набліжаецца!

Бібліяноч набліжаецца!
Іншыя мерапрыемствы
21 красавіка
Дата правядзення
19.00–23.00
Час правядзення

21 красавіка ў 19.00 бібліятэкі Беларусі запрашаюць на “Бібліяноч-2023”, міжнародную акцыю ў падтрымку чытання. Уваход на мерапрыемства вольны!

Акцыя прымеркавана да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права, які быў заснаваны ЮНЕСКА ў 1995 годзе і штогод адзначаецца 23 красавіка.

У гонар Дня кнігі кожны год бібліятэкі пашыраюць час, фармат працы і арганізуюць кніжныя выставы, публічныя чытанні, акцыі і іншыя культурныя мерапрыемствы.

У праграме акцыі “Бібліяноч-2023” – мноства тэматычных пляцовак для дарослых і дзяцей. Гасцей, як заўсёды, парадуюць розныя актыўнасці – майстар-класы, гульні, творчыя сустрэчы з пісьменнікамі і іншыя забавы. За навінамі сачыце на афіцыйных сайтах бібліятэк і на старонках у сацыяльных сетках.

У акцыі возьмуць удзел наступныя бібліятэкі:

Бібліяноч-Мінск

  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр. Незалежнасці, 116)
    Тэма: “БібліяІмпульс”
  • Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі і Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча НАН Беларусі (вул. Сурганова, 15)
    Тэма: “Тэрыторыя навукі”
  • Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка (вул. Фабрыцыуса, 28)
    Тэма: “Начны абанемент”
  • Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага (пр. Газеты Праўда, 20а)
    Тэма: “Бібліясумеркі «Кніга і кампанія»”

Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска:

  • Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы (вул. В. Харужай, 16)
    Тэма: “Традыцыі. Тое, што нас аб’ядноўвае”
  • Бібліятэка №13 (вул. Народная, 43а)
    Тэма: “Кніга. Музыка. Тэатр”

Бібліяноч-рэгіёны

Гродзенская вобласць

  • Навуковая бібліятэка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22).
    Тэма: “Бібліятэчны квест па лабірынтах Залюстаркоўя”
  • Астравецкая раённая бібліятэка (г. Астравец, пр. Энергетыкаў, 2).
    Тэма: “Вясна. Спатканне з кнігай”

Магілёўская вобласць

  • Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва:
    Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса (г. Магілёў, вул. Першамайская, 30)
    Тэма: "Бібліяноч у Карла Маркса"
  • Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна (г. Кіраўск, вул. Кірава, 80а)
    Тэма: “Бібліяноч-2023”
  • Бібліятэчная сетка Клічаўскага раёна (г. Клічаў, вул. Ленінская, 69)
    Тэма: “Усе дарогі вядуць у бібліятэку”
  • Бібліятэчная сетка Крычаўскага раёна (г. Крычаў, вул. Ленінская, д. 38)
    Тэма: “Нясумны вечар у бібліятэцы”
  • Цэнтралізаваная сетка публічных бібліятэк Слаўгарадскага раёна (г. Слаўгарад, вул. Кастрычніцкая, д. 10)
    Тэма: “Магія кнігі”
  • Бібліятэчная сетка Хоцімскага раёна (г. Хоцімск, вул. Леніна, д. 5)
    Тэма: “Сустрэнемся ў гэтую Бібліяноч!”
  • Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна (г. Шклоў, вул. Савецкая, д. 2)
    Тэма: “Бібліяноч-2023”

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам