ГалоўнаяМерапрыемствыЗаняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Энциклопедия юного учёного”
Падарожжа скрозь стагоддзі. Замкі Беларусі
Сусветная арганізацыя аховы здароўя: здароўе для ўсіх!

Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Энциклопедия юного учёного”

Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Энциклопедия юного учёного”
Іншыя мерапрыемствы
1 красавіка
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

1 красавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Ірыны Токаравай “Энциклопедия юного учёного”.

У кожным дзіцяці ад прыроды закладзены дапытлівы розум, жаданне даследаваць свет і здзяйсняць адкрыцці. Што такое Сусвет? Чаму зоркі свецяцца? Што вывучае такая навука, як фізіка, і якія фізічныя з’явы ёсць у прыродзе?

Адказы на ўсе гэтыя пытанні дзеці знойдуць у пазнавальнай кнізе з серыі “Школьная энцыклапедыя”. Пасля чытання самых цікавых глаў яны змогуць падзяліцца ўражаннямі аб прачытаным і ўзяць удзел у правядзенні вопытаў “Тарнада ў бутэльцы” і “Ажыўшыя паперкі”.


Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам