ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на музейныя заняткі “Старажытнагрэчаская кніга”
Выстаўка плакатаў і паштовак да Года міру і стварэння
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Волшебные краски”

Запрашаем на музейныя заняткі “Старажытнагрэчаская кніга”

Запрашаем на музейныя заняткі “Старажытнагрэчаская кніга”
Іншыя мерапрыемствы
18 сакавіка
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

18 сакавіка ў музеі кнігі адбудзецца творчая сустрэча “Старажытнагрэчаская кніга”.

Якімі па форме былі кнігі ў Старажытнай Грэцыі? На чым паэты і гісторыкі запісвалі свае творы?

Матэрыялам для пісьма ў Грэцыі служыў папірус. Але жыццё папіруса недаўгавечнае – каля 200 гадоў. Тым не менш пра старажытных грэкаў вядома шмат: сюжэты іх жыцця размешчаны на керамічных вырабах – вазах, амфарах, посудзе. Выявы дэманструюць, як у Старажытнай Грэцыі вучыліся чытаць і пісаць, як спаборнічалі і ваявалі, забаўляліся і адпачывалі.

У кожнага наведвальніка заняткаў будзе магчымасць:

  • пачуць гісторыю аб тым, якім матэрыялам было вырашана замяніць папірус, калі егіпцяне адмовіліся пастаўляць яго ў Грэцыю;
  • пазнаёміцца са стылямі роспісу грэчаскіх ваз – чорнафігурным або чырвонафігурным;
  • навучыцца пісаць на васковай таблічцы.

Мерапрыемства разлічана на дзяцей 8–12 гадоў.

Кошт: 4.50 руб. (дарослыя суправаджаюць дзяцей бясплатна).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82(8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам