ГалоўнаяМерапрыемствыЗаняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Случай в Пингвинии”
Запрашаем на музейныя заняткі “У краіне мар…”
“Жыве паміж намі дудар наш…”

Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Случай в Пингвинии”

Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Случай в Пингвинии”
Іншыя мерапрыемствы
4 лютага
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

4 лютага дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Святланы Фадзеевай “Случай в Пингвинии”.

Дзеці паслухаюць казачную гісторыю пра дзіўныя прыгоды маленькага непаседы Пінгві, які вырашыў здзейсніць гераічны ўчынак – спусціцца на самае дно акіяна, каб знайсці марскую зорку для сяброўкі Пеначкі. Апынуўшыся ў небяспецы, дапытлівае пінгвіня ўзгадае ўрокі мудрага настаўніка Пінгвінасімуса і зможа пазбегнуць сустрэчы з марскім леапардам і паўночным буравеснікам.

Дзеці даведаюцца шмат цікавага аб заснежаным свеце далёкай Антарктыкі і яе насельнікаў, адкажуць на “антарктычныя” пытанні і намалююць вясёлых пінгвінят.


Час правядзення: 15.00–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам