ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Зімовы горад”
Вялікі дзівак са Смілавіч
Паэт краіны маленства

Запрашаем на творчыя заняткі “Зімовы горад”

Запрашаем на творчыя заняткі “Зімовы горад”
Іншыя мерапрыемствы
14 студзеня
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

14 студзеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Зімовы горад” у тэхніцы трэш-арту.

З дапамогай шаблону маленькія ўдзельнікі намалююць на кардоне контуры дамкоў, затым выражуць іх і размалююць гуашшу. Каб выраб можна было падвесіць, да яго адваротнага боку прымацуюць вяровачку. Калі фарба высахне, на дахі хатак прыклеяць снежную вату і ўпрыгожаць акенцы мігатлівымі дэкаратыўнымі бліскаўкамі.

Хлопчыкі і дзяўчаткі адгадаюць загадкі зімовай тэматыкі і пагуляюць у рухавыя гульні.


Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Час правядзення мерапрыемства: 15.00–16.00.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам