ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем юных сяброў кнігі на музейныя заняткі “З Днём народзінаў, бібліятэка!”
Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра
Запрашаем на творчыя заняткі “З юбілеем, Бібліятэка!”

Запрашаем юных сяброў кнігі на музейныя заняткі “З Днём народзінаў, бібліятэка!”

Запрашаем юных сяброў кнігі на музейныя заняткі “З Днём народзінаў, бібліятэка!”
Іншыя мерапрыемствы
17 верасня
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

17 верасня ў музеі кнігі адбудзецца творчая сустрэча, прысвечаная 100-гадоваму юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Усе госці здзейсняць вандроўку па галоўнай кніжнай скарбніцы краіны і пазнаёмяцца з чытальнымі заламі, выставачнымі галерэямі і самымі прыгожымі куточкамі бібліятэкі.

У музеі кнігі можна будзе ўбачыць індыйскія рукапісы на пальмавых лістах і факсімільнае перавыданне ўсіх кніг беларускага першадрукара Францыска Скарыны.

Кожнага ўдзельніка сустрэчы чакаюць прыемныя сюрпрызы і падарункі!


Мерапрыемства разлічана на дзяцей 6–12 гадоў.

Кошт: 4.50 руб. (дарослыя суправаджаюць дзяцей бясплатна).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс для індывідуальных наведальнікаў і груп па тэлефонах: (8 017) 293 27 82(8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com.

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам