Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
31 ліпеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць”.
Маленькія ўсёзнайкі пазнаёмяцца з пазнавальнымі і маляўнічымі кніжкамі-гармонікамі аб жывой прыродзе з серыі “Энцыклапедыя ў кішэні”.
Дзеці даведаюцца пра самую маленькую птушачку ў свеце; пра тое, як багоўка абараняецца пры ўзнікненні небяспекі; колькі гадоў жыве марская чарапаха і дэльфін і яшчэ пра шматлікія дзіўныя факты з дзівоснага свету прыроды.
На занятках юным удзельнікам трэба будзе выканаць некалькі вельмі цікавых заданняў з кніжак, пагуляць у гульню “Птушыныя размовы” і зрабіць прыгожага матылька ў тэхніцы арыгамі.
Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.