ГалоўнаяМерапрыемствыДа Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права і Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці
Кніга і аўтарскае права ў сучасным свеце
Канцэрт Андрэя Кіранава

Да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права і Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці

Да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права і Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці
Іншыя мерапрыемствы

21 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню кнігі і аўтарскага права, а таксама Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

У 10.00 адбудзецца адукацыйны семінар “Прававыя аспекты дзейнасці бібліятэкі ў лічбавым асяроддзі”.

У ім прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, таксама супрацоўнікі навуковых адукацыйных і інфармацыйных устаноў краіны.

У 16.00 у галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) пройдзе культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Эдуард Зарыцкі”, прысвечаная творчасці кампазітара.

Ганаровы госць мерапрыемства – дачка Эдуарда Барысавіча Ліна Літц, якая перадала правы на выкарыстанне алічбаваных нотных рукапісаў кампазітара ў інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі.

У рамках акцыі запланавана выступленне Таццяны Пановай – мастацкага кіраўніка творчай майстэрні эстраднага мастацтва “Хвілінка”; Уладзіміра Лоя – дырэктара міжнароднага грамадскага маладзёжнага харавога аб’яднання “Камертон”, кіраўніка хору “Пунсовыя ветразі”; Таццяны Якушавай – загадчыцы аддзела музычных праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё; Людмілы Палкоўнікавай – выкладчыцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, музычнага тэлежурналіста, радыё- і тэлерэдактара; Уладзіміра Правалінскага – заслужанага дзеяча культуры Беларусі, эстраднага спевака, заслужанага артыста Беларусі.

На мерапрыемствы прагучаць музычныя творы Эдуарда Зарыцкага ў выкананні педагога па вакале творчай майстэрні эстраднага мастацтва “Хвілінка” Кацярыны Шумскай і навучэнцаў дзіцячай музычнай школы мастацтваў.

Для наведвальнікаў будзе арганізавана кніжная выстава, якая дазволіць бліжэй пазнаёміцца з жыццём і творчасцю знакамітага беларускага кампазітара.

Матэрыял пададзены цэнтрам алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў.
Фота Паўла Марцінчыка, "Комсомольская правда" kp.by

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам