ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Сняжынка”
З кніг Уладзіміра Караткевіча
Тандэм натхнення

Запрашаем на творчыя заняткі “Сняжынка”

Запрашаем на творчыя заняткі “Сняжынка”
Іншыя мерапрыемствы
23 студзеня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

23 студзеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Сняжынка”.

Сняжынкі – гэта вельмі прыгожая і дзіўная з’ява прыроды. Кажуць, што дзвюх аднолькавых у прыродзе не існуе.

На занятках дзеці навучацца рабіць унікальную сняжынку ў тэхніцы скрапбукінг.

Для гэтага ім спатрэбіцца каляровая папера, кардон, фігурныя нажніцы, папера для скрапбукінгу і атласная стужачка. А для таго каб выраб атрымаўся больш эфектным, будзе выкарыстаны дэкаратыўны матэрыял, які атрымаў незвычайную назву – фааміран.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам