ГалоўнаяМерапрыемствыVII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры” ў новым фармаце
Гарады свету: мінулае, сучаснае, будучае
Запрашаем на творчыя заняткі “Чароўныя кветкі”

VII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры” ў новым фармаце

VII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры” ў новым фармаце
Іншыя мерапрыемствы
21–22 кастрычніка
Дата правядзення

У сувязі з нестабільнай эпідэміялагічнай сітуацыяй VII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”, прысвечаны краіназнаўчай і краязнаўчай тэматыцы, пройдзе 21–22 кастрычніка 2020 г. у змененым фармаце.

Першы дзень кангрэса пройдзе анлайн. Удзельнікам будзе дадзена магчымасць падключэння да відэатрансляцыі выступоўцаў. Пасля відэазапіс мерапрыемства зможа паглядзець любы жадаючы.

У другі дзень кангрэса яго мерапрыемствы будуць праходзіць як у будынку бібліятэкі, так і ў анлайн-фармаце.

Больш падрабязна пра змены ў працы кангрэса можна даведацца з абноўленага інфармацыйнага ліста на партале бібліятэкі.

Праграма і спасылка на вэб-сайт трансляцыі кангрэса будуць дадзены напярэдадні правядзення мерапрыемства.

Запрашаем усіх зацікаўленых да ўдзелу!

Матэрыял пададзены Інфармацыйным цэнтрам.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам