ГалоўнаяМерапрыемствы“Мультчытайка” паводле казкі “Лягушка-путешественница”
На Мінскай МКВК Нацыянальная бібліятэка раскрые таямніцы загадкавага выдання
Рыга з вышыні палёту мастака

“Мультчытайка” паводле казкі “Лягушка-путешественница”

“Мультчытайка” паводле казкі “Лягушка-путешественница”
Іншыя мерапрыемствы
8 лютага
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

8 лютага дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–8 гадоў на заняткі “Мультчытайка” паводле казкі Усевалада Гаршына “Лягушка-путешественница”.

Юныя ўдзельнікі мерапрыемства разам пачытаюць пра пацешную і летуценную, вельмі цікаўную і вельмі выхвальную Жабку-квакушку і пабачаць яе прыгоды ў яркай кінаказцы.

Павучальна назіраць за ўчынкамі персанажаў, каб навучыцца быць мэтанакіраваным і праўдзівым, знаходлівым і кемлівым, сціплым і цярплівым.

Дапоўняць вобраз казачнай гераіні прыказкі, прымаўкі, гульня-эстафета “Ква-Ква” і створаная ў тэхніцы арыгамі свая дзіўная і непаўторная Жабка-падарожніца.


Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне заняткаў “Мультчытайка” бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам