ГалоўнаяМерапрыемствыЁга для міру і гармоніі
Літаратурная гадзіна: падарожжа па кнізе Шэла Сілверстайна
Музыка падсвядомасці

Ёга для міру і гармоніі

Ёга для міру і гармоніі
Іншыя мерапрыемствы
12 чэрвеня – 30 ліпеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 12 чэрвеня па 30 ліпеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Ёга для міру і гармоніі”, прысвечаная Міжнароднаму дню ёгі.

Гэты Дзень быў заснаваны рашэннем 69-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН (рэзалюцыя A/RES/69/131) 11 снежня 2014 года і штогод адзначаецца 21 чэрвеня пачынаючы з 2015 года.

Праект рэзалюцыі аб заснаванні Міжнароднага дня ёгі быў прапанаваны Індыяй і ўхвалены рэкорднай колькасцю галасоў – “за” прагаласавалі ўсе 175 дзяржаў, прадстаўленых на Генеральнай асамблеі.

Такая аднагалосная падтрымка абумоўлена прызнаннем карысці, якую нясе і культывуе вучэнне ёгі, для фізічнага і псіхалагічнага здароўя, што ва ўмовах сучаснага свету з яго вялікімі нагрузкамі на псіхаэмацыйную прыроду чалавека адыгрывае немалаважную ролю.

У рэзалюцыі адзначалася, што здароўе насельніцтва свету – доўгатэрміновая задача развіцця, якая патрабуе больш цеснага міжнароднага супрацоўніцтва для паляпшэння ладу жыцця людзей. Рэзалюцыяй таксама прызнавалася, што ёга забяспечвае комплексны падыход да здароўя і дабрабыту насельніцтва.

Абвяшчаючы Міжнародны дзень ёгі, Генасамблея падкрэсліла, што практыкуемае гэтым вучэннем імкненне да гармоніі дапамагае пераадольваць стрэс, зніжае агрэсіўнасць і выхоўвае ўзаемапавагу. А гэта ў сваю чаргу спрыяе станаўленню міру як вакол чалавека, так і ўнутры грамадства.

Генасамблея прапанавала ўсім дзяржавам ААН у адпаведнасці з нацыянальнымі традыцыямі адзначаць новы памятны дзень, каб пашырыць веды насельніцтва аб карысці ёгі.

Ёга – гэта старажытная фізічная, псіхічная і духоўная практыка, якая ўзнікла ў Індыі. Слова “ёга” паходзіць ад санскрыцкага кораня ёдж, або йудж, і азначае “злучэнне” або “сувязь”, сімвалізуючы злучэнне цела і свядомасці, свядомасці і душы. Ёга – гэта не толькі комплекс фізічных практыкаванняў, гэта шлях здабыцця гармоніі з сабой, светам і прыродай.

Ёга існуе не адну тысячу гадоў, аднак цікавасць да яе ў Еўропе і Амерыцы ўзнікла толькі ў XIX стагоддзі, а рост папулярнасці гэтага вучэння прыйшоўся на XX стагоддзе. На сённяшні дзень ёга заваявала шырокае прызнанне і практыкуецца ў розных стылях па ўсім свеце. Колькасць прыхільнікаў ёгі працягвае расці. Не застаецца ў баку і Рэспубліка Беларусь, дзе папулярнасць ёгі павялічваецца з кожным годам.

У Міжнародны дзень ёгі ў парках і скверах, прыцягваючы ўвагу людзей, праходзяць адкрытыя заняткі, на якіх майстры тлумачаць правілы выканання практыкаванняў, ладзяцца спаборніцтвы, дэманстрацыі асан. Арганізуюцца семінары, форумы, канферэнцыі, асветніцкія лекцыі.

У Мінску ў Міжнародны дзень ёгі пасольства Індыі арганізуе спартыўнае свята ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага. Заняткі вядуць дыпламаваныя спецыялісты з Індыі і прафесійныя інструктары мінскіх школ ёгі. У іх можа ўдзельнічаць любы жадаючы не залежна ад узросту і ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі.

Штогадовае святкаванне Міжнароднага дня ёгі стала яшчэ адной датай, калі прыхільнікі гэтага вучэння могуць збірацца, абменьвацца вопытам, праводзіць сумесныя заняткі і майстар-класы.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 70 публікацый на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Усе пра ёгу: гісторыя, тэорыя, філасофія
  • Ёга для ўсіх: простыя практыкаванні на кожны дзень
  • Ёга і здароўе
  • Мудры: ёга для пальцаў
  • Ёга дыхання, псіхалогія ёгі
  • Ёга і медытацыя

Выстаўка для тых, хто цікавіцца ёгай як метадам духоўнага развіцця і фізічнага ўдасканалення, філасофіяй і псіхалогіяй ёгі, а таксама тым, хто захапляецца рознымі аспектамі практычнай ёгі і здаровым ладам жыцця.

Карысныя спасылкі


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам