ГалоўнаяМерапрыемствыЛясная песня
Музыкай святой тут поўніцца душа…
Запрашаем усіх жадаючых на публічныя інтэрактыўныя лекцыі пра музыку

Лясная песня

Лясная песня
Іншыя мерапрыемствы
3 мая – 31 жніўня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя “Атрыум” (3-ці паверх)
Месца правядзення

Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з 3 мая па 31 жніўня ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) ладзіцца кніжная выстаўка “Лясная песня”.

Другая сусветная вайна – адна з найбольш жорсткіх і самых трагічных падзей ХХ стагоддзя. Маштабы страт у гэтай крывавай бойні не мелі аналагаў у гісторыі чалавецтва. На абарону Радзімы ўстаў амаль кожны жыхар нашай краіны. Вялікую ролю ў перамозе адыграў партызанскі рух.

Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь падрыхтавала кніжную выстаўку “Лясная песня”. У экспазіцыі прадстаўлена каля 40 дакументаў. Сярод экспанатаў – выданні, аўтары якіх самі ўдзельнічалі ў баявых аперацыях партызанскіх атрадаў ці стварылі свае творы па дакументальных звестках і ўспамінах партызан; тэксты і ноты песень, якія прысвечаны партызанскаму руху на Беларусі і якія спявалі партызаны ў часы кароткіх перапынкаў паміж баявымі заданнямі.

На кніжнай выстаўцы сабраны навуковыя выданні беларускіх і расійскіх гісторыкаў пра партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама занатаваныя ўспаміны і артыкулы ветэранаў партызанскага руху і беларускіх дзяржаўных дзеячаў. Вялікая ўвага надаецца раскрыццю ролі вызваленчага руху беларускага народа ў перамозе над фашызмам, захаванню памяці аб паўсядзённым жыцці і баявых дзеяннях партызан 1-й Віцебскай партызанскай брыгады, 4-й Беларускай партызанскай брыгады, Краснапартызанскага атрада № 108 імя Катоўскага.

Дзякуючы супрацоўніцтву з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, на выстаўцы экспануюцца такія каштоўныя дакументы, як арыгіналы загадаў камандавання брыгад і атрадаў, справаздачы і звесткі аб баявой і дыверсійнай дзейнасці, спіс партызан, якія прынялі прысягу, прыказы аб дзяржаўных узнагародах, а таксама кантрольныя работы па арыфметыцы і рускай мове вучняў партызанскай школы пры атрадзе імя М.І. Калініна.

Экспазіцыя будзе цікавая гісторыкам і наведвальнікам бібліятэкі.


Дата заканчэння выстаўкі можа быць зменена.

Час яе работы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам