ГалоўнаяМерапрыемствыБясконцая прастора мастацтва
Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца
Святло мастацтва: у бібліятэцы прэзентуюць работы выкладчыкаў БДПУ

Бясконцая прастора мастацтва

Бясконцая прастора мастацтва
Іншыя мерапрыемствы
18 студзеня – 11 лютага
Дата правядзення
10.00 – 21.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

C 18 студзеня па 11 лютага ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Бясконцая прастора мастацтва”, прысвечаная 80-годдзю заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

Нацыянальны мастацкі музей – найбуйнейшая экспазіцыйна-выставачная і культурна-асветніцкая пляцоўка краіны, якая славіцца значнымі калекцыямі айчыннага і замежнага выяўленчага мастацтва.

Шлях развіцця і станаўлення музея быў няпростым: адкрыўшыся ў 1939 годзе як Дзяржаўная карцінная галерэя і сфармаваўшы дзякуючы намаганням супрацоўнікаў значную мастацкую калекцыю, установа цалкам страціла збор ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Перажыўшы ваеннае ліхалецце, перыяд аднаўлення і фарміравання новага музейнага фонду і гады будаўніцтва, музей паўстаў у новым абліччы – у выглядзе велічнага будынка з калонамі па праекце архітэктара Міхаіла Бакланава. Дзякуючы плённай працы, любові да мастацтва, несумненнаму прафесіяналізму дырэктара музея Алены Васільеўны Аладавай установа дасягнула найвышэйшага ўзроўню развіцця і стала гонарам краіны, яе культурнай і гістарычнай каштоўнасцю.

Сёння музей – сапраўдная скарбніца шэдэўраў, у якой развіваецца рэстаўрацыйная база, ажыццяўляецца навукова-даследчая і выдавецкая дзейнасць, рэалізуюцца міжнародныя выставачныя праекты, захоўваецца і прапагандуецца нацыянальнае мастацтва, падтрымліваюцца маладыя творцы і сучасныя арт-практыкі. Гэта не толькі сховішча мастацтва, нацыянальны набытак і памяць краіны, але і бясконцая творчая прастора з разнастайнымі мерапрыемствамі, што аб'ядноўваюць усе віды мастацтва.

На выстаўцы прадстаўлены матэрыялы пра гісторыю Нацыянальнага мастацкага музея, яго дзейнасць, супрацоўнікаў і дырэктараў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускага мастацтва і культуры. У іх ліку – Мікалай Міхалап, Алена Аладава, Юрый Карачун і Уладзімір Пракапцоў.

Цікавасць выклічуць альбомы рэпрадукцый са збору Нацыянальнага мастацкага музея, каталогі найбольш значных выставачных праектаў, зборнікі дакладаў навуковай канферэнцыі “Аладаўскія чытанні”, выяўленчыя матэрыялы, якія прадстаўляюць фонды беларускага, рускага і заходнееўрапейскага мастацтва, серыя навукова-папулярных кніг “Славутыя мастакі з Беларусі”, якая штогод выпускаецца музеем.

Дапаўняюць экспазіцыю дакументы аб філіялах установы: музеі В. Ваньковіча (Мінск), музеі беларускага народнага мастацтва (Раўбічы), музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі (Магілёў).

Усяго экспазіцыя налічвае больш за 70 дакументаў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам