ГалоўнаяМерапрыемствыБеларускае Сярэднявечча Паўла Лойкі
Вандроўкі па ваколіцах мінулага
Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі “Свойскія жывёлы”

Беларускае Сярэднявечча Паўла Лойкі

Беларускае Сярэднявечча Паўла Лойкі
Іншыя мерапрыемствы
10 ліпеня – 2 верасня 2018
Дата правядзення
зала беларускай літаратуры (пам. 205)
Месца правядзення

З 10 ліпеня па 2 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Беларускае Сярэднявечча Паўла Лойкі”.

Павел Алегавіч Лойка (1958–2010) – выдатны беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук, даследчык гісторыі беларускіх зямель XVI–XVII стст. Сын беларускага пісьменніка Алега Лойкі. Працаваў на пасадах малодшага навуковага супрацоўніка, навуковага супрацоўніка, загадчыка аддзела гісторыі Беларусі XIII–XVIII стст. Інстытута гісторыі НАН Беларусі. П.А. Лойка стаў першым загадчыкам кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якую ўзначальваў з 1994 па 2006 гг.

Павел Алегавіч пакінуў адметную гістарычную спадчыну. Ён даследаваў дзяржаўна-палітычны стан ВКЛ, міжсаслоўныя стасункі на беларускіх землях феадальнага перыяду, аграрную і гісторыю сялянства сярэднявечнай Беларусі. З’яўляецца аўтарам манаграфіі “Шляхта беларускіх зямель у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай другой паловы XVI – першай трэці XVII ст.”, даследавання “Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI – XVIII ст.”, адзін з аўтараў фундаментальных акадэмічных прац “Гісторыя сялянства Беларусі”, “Нарысы гісторыі Беларусі”, “Скарына і яго эпоха” і інш., каля 250 навуковых прац, шматлікіх энцыклапедычных артыкулаў, першых з моманту набыцця незалежнасці школьных падручнікаў па гісторыі Беларусі.

На выстаўцы прадстаўлены працы гісторыка, выдадзеныя асобна, апублікаваныя ў навуковых зборніках і перыядычных выданнях, экспануюцца школьныя падручнікі і дапаможнікі па гісторыі Беларусі, аўтарам і складальнікам якіх быў П.А. Лойка.

Экспазіцыю дапаўняюць выданні, якія ўтрымліваюць біяграфічныя звесткі пра Паўла Алегавіча, успаміны аб ім былых калег, матэрыялы зборніка “Да сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час”, куды ўвайшлі артыкулы вядомых беларускіх вучоных, прысвечаныя памяці гісторыка.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8017) 293 27 16.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам