Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
Дзіцячы пакой запрашае на мерапрыемства “Калі ёсць сям’я – значыць, шчаслівы Я”, прысвечанае Міжнароднаму дню сям'і.
Сям'я – гэта маленькі астравок цяпла, любві і радасці. Сям’я дорыць пачуццё абароненасці і хатняй утульнасці, у сям’і вучацца любіць і паважаць, быць самастойнымі і адказнымі.
На мерапрыемстве дзеці падзеляцца гісторыямі пра сваю сям’ю, прымуць удзел у віктарыне “Эрудыт”, адгадваючы загадкі, паспаборнічаюць у кулінарных ведах, разгадаюць крыжаванку “Кветка сямейнага шчасця”. Музычныя фізкультхвілінкі падтрымаюць атмасферу сяброўства і радасці.
На памяць аб мерапрыемстве дзеці зробяць дэкаратыўную рамку для фота з каляровага кардона, драўляных палачак і ўпрыгожванняў, у якую змогуць змясціць фатаграфію сваёй дружнай сям’і.
Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.
Запрашаюцца дзеці 5–10 гадоў.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя.