ГалоўнаяМерапрыемствыКнігу пра трагічныя лёсы беларускіх вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны прэзэнтуюць у бібліятэцы
Водныя рэсурсы для будучыні
Велікодны майстар-клас “Кніга ператварэнняў”

Кнігу пра трагічныя лёсы беларускіх вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны прэзэнтуюць у бібліятэцы

Кнігу пра трагічныя лёсы беларускіх вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны прэзэнтуюць у бібліятэцы
Іншыя мерапрыемствы
16 сакавіка
Дата правядзення
14.00
Час правядзення
галерэя “Лабірынт” (3-ці паверх)
Месца правядзення

16 сакавіка ў бібліятэцы пройдзе прэзентацыя кнігі “Хатынь. Трагедыя беларускага народа”.

Арганізатары мерапрыемства – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”.

Аўтар кнігі Артур Зельскі – кандыдат гістарычных навук, дырэктар мемарыяльнага комплексу “Хатынь”.

Выхад выдання прымеркаваны да 75-годдзя з дня трагічных падзей, якія адбыліся ў Хатыні 22 сакавіка 1943 года. Кніга распавядае не толькі пра невядомыя старонкі гісторыі вёскі, пачынаючы ад першай згадкі яе назвы ў 1551 годзе, але і пра іншыя населеныя пункты, знішчаныя ў гады акупацыі.

У рамках прэзентацыі адбудзецца адкрыты прагляд прысвечаных Хатыні друкаваных выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Пачатак мерапрыемства – 14.00.

Месца правядзення – галерэя “Лабірынт” (3-ці паверх).

Тэлефон для даведак: (8 017) 266 37 37.

Е-mail: pr@nlb.by

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам