ГалоўнаяБiблiятэкарамПрафесійныя конкурсыРэспубліканскі агляд-конкурс на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па экалагічнай асвеце і інфармаванні насельніцтва Вынікі IV Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па экалагічнай асвеце і інфармаванні насельніцтва

Вынікі IV Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па экалагічнай асвеце і інфармаванні насельніцтва

Кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Культура і мастацтва» падвяло вынікі другога этапа IV рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па экалагічнай асвеце і інфармаванні насельніцтва ў 2006-2008 гадах.

На заключны тур конкурсу былі прадстаўлены работы 34 бібліятэк, якія занялі першае, другое і трэцяе месцы ў першым туры агляду-конкурсу.

Крытэрыямі ацэнкі конкурсных матэрыялаў сталі паўната і сістэмнасць рэалізацыі бібліятэкамі наступных напрамкаў работы:

  • стварэнне сістэмы садзейнічання экалагічнай асвеце і інфармаванню грамадскасці (наяўнасць канцэпцый, планаў, праграм, праектаў работы бібліятэкі ў гэтым напрамку);
  • удзел у працэсе адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця ў адпаведнасці са Стратэгіяй Еўрапейскай эканамічнай камісіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый для адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця, прынятай на нарадзе высокага ўзроўню прадстаўнікоў міністэрстваў аховы навакольнага асяроддзя і адукацыі ў г. Вільнюсе (Літва) 17-18сакавіка 2005г.;
  • развіццё сістэмы даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання, стварэнне адпаведных баз даных, інфармацыйнага цэнтра па экалогіі, Орхускага цэнтра (цэнтра інфармавання насельніцтва, які ствараецца ў адпаведнасці з Канвенцыяй аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, якія тычацца навакольнага асяроддзя, прынятай на Чацвёртай канферэнцыі міністраў «Навакольнае асяроддзе для Еўропы» ў г. Орхусе (Данія) 25чэрвеня 1998 года (Орхуская канвенцыя);
  • планамернасць папаўнення бібліятэчнага фонду даведачна-энцыклапедычнымі выданнямі, падручнікамі, навукова-папулярнай і іншай літаратурай па экалагічнай тэматыцы;
  • інфармаванне насельніцтва аб экалагічным становішчы рэгіёна, у тым ліку прадастаўленне звестак, якія тычацца радыяцыйнай бяспекі;
  • інфармацыйнае супрацоўніцтва з тэрытарыяльнымі органамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, кіраўнікамі прадпрыемстваў, іншых арганізацый у галіне экалогіі;
  • садзейнічанне экалагічнай адукацыі ў дашкольных і школьных установах адукацыі;
  • інфармацыйная падтрымка спецыялістаў-эколагаў, а таксама распаўсюджванне іх вопыту;
  • метадычная дапамога ў арганізацыі экалагічнага выхавання;
  • узаемадзеянне з арганізацыямі, якія маюць экалагічны напрамак дзейнасці, для выкарыстання матэрыялаў аб іх дзейнасці ў мэтах экалагічнай асветы насельніцтва;
  • вывучэнне чытацкага попыту экалагічнай інфармацыі (метады, перыядычнасць, вынікі вывучэння);
  • распрацоўка і ўкараненне, рэалізацыя інавацыйных формаў індывідуальнай і масавай работы па экалагічнай асвеце;
  • павышэнне ўзроўню экалагічнай адукацыі работнікаў бібліятэкі (тэматычныя семінары, спецыяльныя курсы ў сістэме павышэння кваліфікацыі, стажыроўкі і іншыя формы экалагічнай адукацыі);
  • узровень афармлення конкурснай работы.

Па выніках агляду-конкурсу ўзнагароджаны:

  • Дыпломам I ступені ў намінацыях:

Лепшая абласная, гарадская і раённая бібліятэкі

Мінская цэнтральная раённая бібліятэка

Лепшая сельская бібліятэка

Мікалаеўская сельская бібліятэка Светлагорскай РЦБС Гомельскай вобласці

Лепшая бібліятэка навучальнай ўстановы

Навуковая бібліятэка УА «Полацкі дзяржаўны універсітэт» Віцебскай вобласці

  • Дыпломам II ступені ў намінацыях:

Лепшая абласная, гарадская і раённая бібліятэка

Дзіцячая гарадская бібліятэка Асіповіцкай РЦБСМагілёўскай вобласці

Лепшая сельская бібліятэка

Махаўская сельская бібліятэка Магілёўскай РЦБС

Лепшая бібліятэка навучальнай установы

Бібліятэка УА «Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва»

  • Дыпломам III ступені ў намінацыях:

Лепшая областная, гарадская і раённая бібліятэка

Дзіцячая гарадская бібліятэка імя С.Я. Маршака №5 (філіял № 12) Гомельскай ГЦБС

Лепшая сельская бібліятэка

Залеская сельская бібліятэка Кобрынскай РЦБС Брэсцкай вобласці

Лепшая бібліятэка навучальнай ўстановы

Бібліятэка УА «Сярэдняя школа № 40 г.Магілёва»

За шматгадовую плённую працу па экалагічным выхаванні дзяцей і моладзі індывідуальнай прэміяй узнагароджана загадчыца аддзела абслугоўвання чытачоў малодшага школьнага ўзросту УК «Магілёўская абласная бібліятэка імя В.І. Леніна» Дзяменцьева Таццяна Васільеўна.

Пераможцы агляду-конкурсу будуць узнагароджаны грашовымі прэміямі і дыпломамі. Дыпломы атрымаюць таксама ўсе ўдзельнікі другога туру агляду-конкурсу:

  • Брэсцкая вобласть:

Дарапеевіцкая сельская бібліятэка Маларыцкай РЦБС

  • Віцебская вобласць:

Дзіцячая гарадская бібліятэка-філіял № 3 імя С.Маршака Наваполацкай ГЦБС

  • Гродзенская вобласць:

Навагрудская цэнтральная раённая бібліятэка

Ваўкавыская цэнтральная раённая бібліятэка

Смаргонская цэнтральная раённая бібліятэка

Вензавецкая сельская бібліятэка Дзятлаўскай РЦБС

Палушская сельская бібліятэка Астравецкай РЦБС

Бібліятэка ДУА «Гімназія № 1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага г. Гродна»

  • Магілёўская вобласць:

УК «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна»

Дзіцячая бібліятэка Чавускай РЦБС

Дзіцячая бібліятэка Хоцімскай РЦБС

Антонаўская сельская бібліятэка Чавускай РЦБС

Карэбская сельская бібліятэка Дрыбінскай РЦБС

Бібліятэка ДУА «Гімназія №1 г.п.Бялынічы»

Бібліятэка УА «Сярэдняя школа № 3 г.Асіповічы»

  • Мінская вобласць:

Дзіцячая гарадская бібліятэка-філіял № 3 Слуцкай РЦБС

Дзіцячая раённая бібліятэка Салігорскай РЦБС

Малагарадзяціцкая сельская бібліятэка Любанскай РЦБС

Заастравецкая сельская бібліятэка Клецкай РЦБС

Косінская сельская бібліятэка Лагойскай РЦБС

  • г. Мінск:

Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага ДУ «ЦСДБ г. Мінска»

Цэнтральная бібліятэка імя Я. Купалы ДУ «ЦСДПБ г. Мінска»

Дзіцячая бібліятэка-філіял № 11 ДУ «ЦСДБ г. Минска»

Бібліятэка ДУА «Дзяржаўная экалагічная гімназія № 19 г. Мінска»

Бібліятэка УА «Сярэдняя школа №45 г. Мінска»

Бібліятэкарам