ГалоўнаяБiблiятэкарамПрафесійныя конкурсыРэспубліканскі агляд-конкурс на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па экалагічнай асвеце і інфармаванні насельніцтва Пастанова Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 27 чэрвеня 2008 г. № 63/52/25

Пастанова Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 27 чэрвеня 2008 г. № 63/52/25

 
Зарэгістравана ў Нацыянальным рэестры  прававых актаў
Рэспублікі Беларусь 18 ліпеня  2008 г. N 8/19157
 
 
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА ПРЫРОДНЫХ РЭСУРСАЎ I АХОВЫ
НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ,
МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 чэрвеня 2008 г. N 63/52/25
 
АБ IV РЭСПУБЛIКАНСКIМ АГЛЯДЗЕ-КОНКУРСЕ НА ЛЕПШУЮ ПАСТАНОЎКУ
РАБОТЫ БIБЛIЯТЭК ПА ЭКАЛАГIЧНАЙ АСВЕЦЕ I IНФАРМАВАННI
НАСЕЛЬНIЦТВА Ў 2006 - 2008 ГАДАХ
 
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 лiпеня 2006 г. N 962 "Вопросы Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь", Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. N 1554, Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558 "Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь", Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЮЦЬ:
1. Правесцi ў 2008 годзе IV рэспублiканскi агляд-конкурс на лепшую пастаноўку работы бiблiятэк па экалагiчнай асвеце i iнфармаваннi насельнiцтва ў 2006 - 2008 гадах (далей - агляд-конкурс).
2. Зацвердзiць:
прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку правядзення IV рэспублiканскага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы бiблiятэк па экалагiчнай асвеце i iнфармаваннi насельнiцтва ў 2006 - 2008 гадах;
склад рэспублiканскага аргкамiтэта IV рэспублiканскага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы бiблiятэк па экалагiчнай асвеце i iнфармаваннi насельнiцтва ў 2006 - 2008 гадах (далей - рэспублiканскi аргкамiтэт агляду-конкурсу) згодна з дадаткам.
3. Ускласцi работу па арганiзацыi i правядзеннi агляду-конкурсу на аддзел iнфармацыi Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь (Вараўка В.М.), упраўленне агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь (Гладкоў Ю.I.), упраўленне ўстаноў культуры i народнай творчасцi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (Чэрнiк В.М.), дзяржаўную ўстанову "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" (Матульскi Р.С.).
4. Рэкамендаваць абласным i Мiнскаму гарадскому камiтэтам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, органам адукацыi i культуры абласных, Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў стварыць сумесна з зацiкаўленымi ўстановамi i арганiзацыямi абласныя (Мiнскi гарадскi) аргкамiтэты агляду-конкурсу, вызначыць формы ўзнагарод i крынiцы матэрыяльнага заахвочвання пераможцаў першага тура агляду-конкурсу.
5. Рэспублiканскаму аргкамiтэту агляду-конкурсу:
5.1. падвесцi вынiкi i правесцi ўзнагароджанне пераможцаў другога тура агляду-конкурсу да 1 снежня 2008 г.;
5.2. арганiзаваць асвятленне ходу правядзення i вынiкаў агляду-конкурсу ў сродках масавай iнфармацыi, у тым лiку электронных.
6. Дзяржаўнай установе "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" (Матульскi Р.С.) падрыхтаваць iнфармацыю па вынiках агляду-конкурсу.
7. Аддзелу iнфармацыi Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь (Вараўка В.М.), упраўленню сацыяльна-эканамiчнага развiцця Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь (Субоцкая Л.I.), эканамiчнаму ўпраўленню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (Кананюк В.К.) унесцi прапановы аб выдзяленнi ў 2008 годзе сродкаў на арганiзацыю i правядзенне агляду-конкурсу.
8. Кантроль за выкананнем гэтай пастановы ўскласцi на намеснiка Мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь Ваўчугу Г.У., намеснiка Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь Кураша В.I., намеснiка Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь Фарыно К.C.
9. Пастанова ўступае ў сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання.
 
 
Мiнiстр прыродных рэсурсаў
i аховы навакольнага асяроддзя
РэспублiкiБеларусь Л.I.ХАРУЖЫК


 
МiнiстрадукацыiРэспублiкiБеларусь А.М.РАДЗЬКОЎ


 
МiнiстркультурыРэспублiкiБеларусь У.Ф.МАТВЕЙЧУК


 
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Намеснiк старшынi
Брэсцкага абласнога Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
К.А.Сумар П.В.Южык
16.05.2008 30.04.2008
 
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Гомельскага абласнога Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
А.С.Якабсон У.Я.Саўчанка
30.04.2008 30.04.2008
 
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Мiнскага абласнога Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
Л.Ф.Крупец Б.В.Батура
29.04.2008 30.04.2008
 
УЗГОДНЕНА
Старшыня
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
М.Я.Паўлаў
30.04.2008
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Бібліятэкарам