ГалоўнаяПра бiблiятэкуЗвароты грамадзян і юрыдычных асобЭлектронны зварот

Электронны зварот

Электронны зварот – гэта зварот заяўніка, што паступіў на адрас электроннай пошты арганізацыі або размешчаны на афіцыйным сайце арганізацыі ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), і юрыдычных асоб Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” электронны зварот складаецца на беларускай або рускай мовах.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня, наступанага за днём рэгістрацыі, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней за 1 месяц.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце. Пісьмовыя адказы на электронныя звароты даюцца ў выпадках, калі: заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ або адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты; у электронным звароце ўказаны адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ (паведамленне).

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • складзены не на беларускай або рускай мове;
  • не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адраса месца жыхарства (месца знаходжання);
  • не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанага ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
  • змяшчаюць нецэнзурныя або зняважлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністратыўнага працэсу, заканадаўствам аб адміністратыўных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім няма новых абставін, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска.

Для таго каб адправіць электронны зварот (заяву, прапанову, скаргу і інш.) неабходна запоўніць спецыяльную форму. Просім вас перадаць змест пытання максімальна ясна і падрабязна, з указаннем усёй неабходнай інфармацыі, у тым ліку аб выніках разгляду вашых папярэдніх зваротаў.

 



111