ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2013–2014 гг.Друкаваныя выданні 2014 годаНовыя кнігі: па старонках беларускага друку

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Адказны за выпуск – Градоўкіна І.У.

Бібліяграфічныя паведамленні выбарачна дапаўняюцца анатацыямі, у якіх звяртаецца ўвага на гістарыч¬ны перыяд, геаграфічныя назвы або біяграфічныя звесткі. Усе беларусазнаўчыя матэрыялы знаходзяць адлюстраванне ў дапаможных паказальніках – персанальным, геаграфічным і прадметным, якія штогод змяшчаюцца ў апошнім нумары выдання. У якасці дадаткаў друкуюцца біяграфічныя спісы або агляды, прысвечаныя значным гістарычным падзеям і актуальным пытанням сучаснага развіцця Беларусі, “Беларускі каляндар, … год”, а таксама матэрыялы да юбілеяў выдатных дзеячаў краіны, шэрагу арганізацый і ўстаноў, што складаюць аснову эканомікі, культуры, навукі і асветы Беларусі.

Прызначаны ў дапамогу прафесійнай дзейнасці работнікаў бібліятэк, іншых культурных і асветных устаноў, а таксама студэнтам, навучэнцам і ўсім неабыякавым да гісторыі, культуры і сучаснага жыцця сваёй краіны і тым, хто адчувае неабход¬насць аператыўна атрымліваць патрэбную інфармацыю для павышэння агульнай і прафесійнай адукацыі, самаадукацыі і арганізацыі вольнага часу.

* Падпіска на часопіс праводзіцца па каталогу Белпошты “Газеты и журналы Республики Беларусь”. Індэксы выдання – 74972 (інд.), 749722 (вед.).

Тэмы дадаткаў на 2014 г.:

  • № 1. Даты беларускага календара (сакавік – красавік 2014 г.; 8 дат).
  • № 2. Даты беларускага календара (май – чэрвень 2014 г.; 9 дат).
  • № 3. Летопись белорусского хоккея. К проведению Чемпионата мира по хоккею с шайбой 2014 г. в Минске.
  • № 4. Даты беларускага календара (чэрвень – жнівень 2014 г.; 14 дат).
  • № 5. Праз полымя вайны: да 70-годдзя вызвалення Беларусі.
  • № 6. Гродна – культурная сталіца Беларусі 2014 года.
  • № 7. Даты беларускага календара (верасень – кастрычнік 2014 г.; 8 дат).
  • № 8. Беларускі каляндар, 2015 год (студзень – май).
  • № 9. Беларускі каляндар, 2015 год (чэрвень – снежань).
  • № 10. Даты беларускага календара (лістапад – снежань 2014 г.; студзень – люты 2015 г.; 14 дат).
  • № 11. Даты сусветнага календара (юбіляры 2015 года).
  • № 12. Дапаможныя паказальнікі да раздзела “Навінкі беларускага друку”.

Выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам