ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіЭканоміка, рэжым, эксплуатацыя будынка і абсталяванняСлужба бяспекі і рэжымуПажарна-прафілактычная часць Пажарная бяспека і правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях Пажарная бяспека пры правядзенні святочных мерапрыемстваў

Пажарная бяспека пры правядзенні святочных мерапрыемстваў

Пры арганізацыі і правядзенні навагодніх святаў з масавым знаходжаннем людзей дапускаецца выкарыстанне толькі тых памяшканняў, якія адпавядаюць патрабаванням нормаў праектавання, размешчаны не вышэй за 2-гі паверх у будынках з гаручымі перакрыццямі, не маюць на вокнах рашотак, забяспечаны не менш чым двума эвакуацыйнымі выхадамі.

Ёлка павінна стаяць на ўстойлівым аснаванні і з такім разлікам, каб галіны не датыкаліся сцен і столі.

Пры адсутнасці электрычнага асвятлення мерапрыемствы ля ёлкі павінны праводзіцца толькі ў светлы час сутак.

Ілюмінацыя павінна быць выканана з улікам правілаў уладкавання электраўстановак (ПУЭ). Пры выкарыстанні электрычнай асвятляльнай сеткі без зніжаючага трансфарматара на ёлцы могуць прымяняцца гірлянды толькі з паступовым уключэннем лямпачак напружаннем да 12 В. Магутнасць лямпачак не павінна перавышаць 25 Вт.

Пры выяўленні няспраўнасці ў ілюмінацыі (нагрэў правадоў, мігценне лямпачак, іскрэнне і г.д.) яна павінна быць неадкладна абясточана.

Забараняецца:

  • праводзіць мерапрыемствы пры зачыненых распашных рашотках на вокнах памяшканняў;
  • прымяняць дугавыя пражэктары, свечкі, хлапушкі, выкарыстоўваць феерверкі і іншыя светлавыя эфекты, якія могуць стаць прычынай пажару;
  • упрыгожваць ёлку цэлулоіднымі цацкамі, а таксама марляй і ватай, не прапітанымі вогнеахоўнымі рэчывамі;
  • апранаць дзяцей y касцюмы з лёгкіх на загаранне матэрыялаў;
  • праводзіць агнявыя, афарбовачныя і іншыя пажара- і выбухованебяспечныя работы;
  • выкарыстоўваць аканіцы на вокнах для зацямнення памяшканняў;
  • памяншаць шырыню праходаў паміж радамі, ставіць у праходах дадатковыя крэслы і г.д.;
  • зусім гасіць святло ў час спектакляў або паказаў;
  • запаўняць памяшканне людзьмі звыш нормы.

Пры правядзенні мерапрыемстваў неабходна арганізаваць на сцэне і ў зальных памяшканнях дзяжурствы адказных асоб, членаў добраахвотных пажарных фарміраванняў або работнікаў пажарнай аховы прадпрыемства.

Бібліятэкарам