ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2016 годаВыстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2016"Вальтар Скот

Вальтар Скот

Сусветна вядомы брытанскі пісьменнік, паэт, гісторык, збіральнік старажытнасцей, адвакат шатландскага паходжання, заснавальнік жанру гістарычнага рамана Вальтар Скот (1771–1832) пакінуў пасля сябе велізарную літаратурную спадчыну: больш за 25 раманаў, аповесці, апавяданні, паэмы, гістарычныя працы. Творы пісьменніка назаўжды ўвайшлі ў залаты фонд сусветнай літаратуры.

Юбілейная выстаўка налічвае каля 100 выданняў: раманы, паэмы, аповесці, літаратурна-крытычныя артыкулы, гістарычныя працы, зборнікі твораў, звесткі аб біяграфіі і крытычныя матэрыялы пра творчасць пісьменніка.

Сярод прыжыццёвых выданняў на выстаўцы экспануюцца: “История Шотландии” (Пецярбург, 1831), “Битва при Ватерлоо” (Масква, 1827) і “Vie de Napoleon Buonaparte” (Парыж, 1827).

Таксама на выстаўцы прадстаўлены Збор твораў у 16-ці тамах.

Кніга вядомага брытанскага літаратуразнаўца і біёграфа Хескета Пірсана “Вальтер Скотт”, выдадзеная ў серыі “Жизнь замечательных людей”, падрабязна асвятляе жыццёвы шлях і глыбока даследуе псіхалагічны партрэт пісьменніка, раскрывае яго разнастайныя творчыя сувязі з роднай Шатландыяй.

Кніга Дэвіда Дайчэса “Вальтер Скотт” з’яўляецца ўдалым спалучэннем біяграфічнага эсэ з вялікай колькасцю ілюстрацыйнага матэрыялу, што стварае эфект нагляднасці і пазнавальнасці. Аўтар піша ў спакойнай, аб’ектыўнай манеры, з вялікай павагай да Вальтара Скота. Перад чытачом разгортваецца жыццё, безумоўна, цікавае і займальнае.

Выстаўка адрасавана ўсім чытачам, якія цікавяцца біяграфіяй і творчай спадчынай знакамітага брытанскага пісьменніка, паэта, гісторыка Вальтара Скота.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 29 80.

Бібліятэкарам