ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2016 годаВыстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2016"Рамэн Ралан

Рамэн Ралан

Выдатны французскі пісьменнік, грамадскі дзеяч, вучоны-музыказнавец, вялікі мысліцель-гуманіст XX стагоддзя, нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Рамэн Ралан (1866–1944) вялікі і несмяротны сваёй мастацкай творчасцю. Ён не валодаў бы такім вялікім сусветным аўтарытэтам як барацьбіт за мір і гуманіст, калі б мноства людзей у розных краінах не ведала і не любіла яго кнігі.

Юбілейная кніжная экспазіцыя “Зачараваная душа” налічвае каля 100 выданняў, сярод якіх збор твораў, выбраныя творы, раманы, аповесці, п'есы, артыкулы, лісты Рамэна Ралана, літаратура пра яго жыццё і творчасць.

Творы на экспазіцыі прадстаўлены выданнямі розных гадоў на беларускай, рускай, украінскай, французскай, нямецкай і кітайскай мовах.

Сярод іх – знакамітыя раманы Ралана: дзесяцітомны “Жан-Кристоф” (1956), які прынёс аўтару сусветную вядомасць і перакладзены на дзясяткі моў, “Очарованная душа” (1959), “Кола Брюньон” (розных гадоў выдання на французскай, беларускай і рускай мовах); цыкл кніг пра вялікіх мастакоў: “Жизнь Бетховена” (1975), “Жизнь Микеланджело” (2001), “Жизнь Толстого” (1923), “Бетховен. Великие творческие эпохи” (1957). Экспануюцца таксама кнігі з папулярнымі творамі пісьменніка: Збор твораў у дзевяці тамах (1983), збор твораў на кітайскай мове “Fu Lei quanji” (2002), “Избранные произведения” (1998), “Жизни великих людей” (1993); зборнікі п'ес “Трагедии веры” (1922), “Театр революции” (1940), “Четырнадцатое июля. Дантон. Робеспьер” (1989); п'есы “Лилюли” (1922), “Любовь и смерть” (1925), “Настанет время” (1926); аповесць “Пьер и Люс” (1923); зборнік баявых артыкулаў “На защиту Нового Мира” (1932); работы Ралана “Жизнь Рамакришны. Жизнь Вивекананды. Вселенское Евангелие Вивекананды” (2002); працы “Музыкально-историческое наследие” (1986); зборнікі “Статьи и письма” (1985), “М. Горький и Р. Роллан. Переписка” (1995).

Цікавай з’яўляецца кніга В.М. Сядых “Российские музы великих французов” (1997), у якой аўтар, які асабіста ведаў гераінь свайго апаведу, расказвае пра іх незвычайныя лёсы, у тым ліку пра лёс жонкі Рамэна Ралана – Марыі Паўлаўны.

Выстаўка адрасавана шырокаму кругу чытачоў.

Экспазіцыя размяшчаецца на 3-м паверсе кальцавога калідора і будзе дэманстравацца з 5 студзеня па 29 сакавіка 2016 г.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 23 86, 293 29 80.

Бібліятэкарам