ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2016 годаВыстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2016"Джордж Бернард Шоу

Джордж Бернард Шоу

Джордж Бернард Шоу (1856–1950) займае адно з самых ганаровых месцаў у гісторыі англійскай і сусветнай літаратуры. Больш за 70 гадоў ён аддаў літаратурнай працы, выпрабаваўшы свае сілы ў самых розных жанрах – як празаік, публіцыст, музычны, тэатральны і мастацкі крытык. Творчасць гэтага найбуйнейшага англійскага пісьменніка канца XIX і першай паловы XX стагоддзя ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры.

На юбілейнай кніжнай выстаўцы прадстаўлена каля 100 дакументаў, сярод якіх – зборы твораў, прыжыццёвыя выданні аўтара, зборнікі драматургіі, літаратура пра яго жыццё і творчасць.

З прыжыццёвых выданняў можна вылучыць Поўны збор твораў у 6-ці тамах, выдадзены ў Маскве ў 1911 годзе, таксама экспануюцца камедыя “Полководец” (Пецярбург, 1909) і драма “Иоанна д’Арк” (Пецярбург, 1924).

З сучасных выданняў у экспазіцыі прадстаўлены Поўны збор твораў у 6-ці тамах, які выйшаў у выдавецтве “Искусство” ў 1978 годзе, а таксама зборнікі і асобна выдадзеныя творы знакамітага драматурга.

Акрамя таго, на выстаўцы экспануецца літаратура пра біяграфію пісьменніка. Цікавая кніга Пірсана Хескета “Бернард Шоу” – гэта ўнікальная спроба ўвайсці ў складаны духоўны свет пісьменніка, даўшы яму самому магчымасць распавесці пра сябе. Кніга напісана ад першай асобы і з’яўляецца неацэнным матэрыялам пра жыццё і творчасць Бернарда Шоу.

Выстаўка прызначана для ўсіх чытачоў, якія цікавяцца жыццём і творчасцю знакамітага брытанскага пісьменніка і драматурга.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 29 80.

Бібліятэкарам