ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2015 годаВыстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2015" Марк Твэн

Марк Твэн

Майстар камічнай эксцэнтрыяды і тонкі псіхолаг, жыццярадасны жартаўнік і змрочны філосаф, найбуйнейшы прадстаўнік амерыканскага крытычнага рэалізму, пісьменнік сусветнага значэння, які ўнёс вялізны ўклад у развіццё літаратуры сваёй краіны.

Юбілейная экспазіцыя “Лоцман з Місісіпі” налічвае каля 100 выданняў, сярод якіх збор твораў, зборнікі твораў пісьменніка, раманы, аповесці, апавяданні, п’есы, нарысы, эсэ, памфлеты, артыкулы, фельетоны, прамовы, літаратура пра яго жыццё і творчасць.

Знакамітыя раманы Марка Твэна “Пр Тома Соера” і “Гекльберы Фін” прадстаўлены на выстаўцы выданнямі розных гадоў, у т.л. на мове арыгінала. Сярод кніг, што экспануюцца, – першы раман пісьменніка “Простаки за границей, или Путь новых паломников” (2012); раманы “Жанна д’Арк” (2007), “Янки при дворе короля Артура” (1994); аповесць “Прынц і жабрак” на рускай, беларускай і ўкраінскай мовах; зборнікі апавяданняў “Папа любит кошек” (2014), “Хорошенький, проклятый, редкий…” (2003), “Кредитный билет в миллион фунтов стерлингов” (1992), “Рассказы” (1993), “Юмористические рассказы” (1955), “Рассказы и памфлеты” (1951) і інш.; кнігі з выслоўямі Твэна, многія з якіх публікуюцца ўпершыню, – “Афоризмы и цитаты” (2013), “Афоризмы и шутки” (2000); запісныя кніжкі аўтара “Записные книжки” (2000); нарысы “Путешествие налегке. Честный рассказ о себе, людях и приключениях” (2014); выданні з сатырычнымі творамі і публіцыстыкай “Сделка с Сатаной” (1986), “Американский претендент: роман. Рассказы и очерки. Публицистика” (1984).

Чытачам будуць цікавыя выданні, якія расказваюць пра творчасць, светапогляд і жыццё амерыканскага класіка. Пра дзіўныя эпізоды яго біяграфіі расказвае М. Чартанаў у кнізе “Марк Твен” (2012). Твэн паўстае не толькі як пісьменнік, але і як вынаходнік падцяжак, шпілек, календароў, дзіцячых ложкаў; чалавек, які двойчы станавіўся мільянерам і разараўся; любімец каралёў і рэвалюцыянераў, атэістаў і святароў.

Інтарэс прадстаўляе даследаванне М.В. Мендэльсона “Реализм Марка Твена” (2005), якое было завершана незадоўга да смерці аўтара і раней не публікаваліся, прысвечанае творчасці заснавальніка амерыканскай літаратуры.

У кнізе П.В. Балдзіцына “Творчество Марка Твена и национальный характер американской литературы” (2004) пісьменнік прадстаўлены яркім увасабленнем нацыянальнага характару і нацыянальнага тыпу мыслення.

Выстаўка будзе цікавай шырокаму кругу чытачоў.

Экспазіцыя размяшчаецца на 3-м паверсе кальцавога калідора з 1 кастрычніка па 31 снежня.

Бібліятэкарам