ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2015 годаВыстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2015" Гі дэ Мапасан

Гі дэ Мапасан

Анры-Рэнэ-Альбер-Гі дэ Мапасан (1850–1893) – найбуйнейшы пісьменнік Францыі, непераўзыдзены майстар кароткага апавядання. Яго творчасць атрымала сусветнае прызнанне яшчэ пры жыцці аўтара. Вершы, бліскучая публіцыстыка, незлічоныя навелы, раманы, п’есы працяты пачуццёвасцю, напоўнены тонкімі псіхалагічнымі назіраннямі і аналізам вечнай загадкі пад назвай “жарсць”.

На юбілейнай экспазіцыі да ўвагі чытачоў прапаноўваюцца зборы твораў аднаго з найбуйнейшых пісьменнікаў Францыі. Уключаны яго лепшыя сачыненні, якія ўвайшлі ў залаты фонд сусветнай літаратуры і сталі здабыткам агульначалавечай культуры. Сярод іх разнастайныя шматтомныя выданні твораў Гі дэ Мапасана ад маскоўскіх і піцерскіх выдаўцоў: Поўны збор твораў у 12-ці тамах (1938), Збор твораў у 6-ці тамах (1992), Выбраныя творы ў 2-х тамах (1964).

Прыцягнуць увагу чытачоў некалькі тамоў пасмяротнага выдання Збору твораў Гюі дэ Мапасана, выпушчанага вядомай друкарняй братоў Панцялеевых у Санкт-Пецярбургу ў 1894 г.

Будуць цікавымі для прыхільнікаў творчасці пісьменніка выданні на французскай мове: “Clair de Lune” (“Лунный свет”, 1884), “Nouvelles choisies”, (“Избранные рассказы”, 1940), “Le paraplue” (“Зонтик”, 1934), “Boule de Suif” (“Пышка”, 1902) і інш.

Дзівосныя факты і невядомыя падрабязнасці знойдзе для сябе чытач у вельмі цікавым рамане-біяграфіі “Ги де Мопассан” (2005), напісаным прызнаным творцам мастацкага слова Анры Труайя, якому ўдалося па-майстэрску перадаць характэрныя рысы яркай і самабытнай асобы вялікага француза, што падарыў свету шмат неацэнных узораў лепшай літаратурнай прозы.

У асэнсаванні мастацкай спадчыны Мапасана дапамогуць і рускія даследчыкі – Ю.І. Данілін, Т.Л. Вульфавіч, В.С. Лазавецкі, В.В. Флароўская.

Бібліятэкарам