ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2012 годаВыстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2012"Аляксандр Іванавіч Герцэн

Аляксандр Іванавіч Герцэн

Аляксандр Іванавіч Герцэн (1812–1870), вядомы дзеяч вызваленчага руху ў Расіі, увайшоў у гісторыю рускай літаратуры як вялікі пісьменнік, публіцыст і белетрыст. Яго мастацкая творчасць з’явілася чарговай прыступкай у развіцці крытычнага рэалізму пасля Пушкіна, Лермантава, Гогаля. Яго асоба і творчасць азнаменавалі сабой складаную і супярэчлівую эпоху ў гісторыі перадавой рускай культуры, узбагацілі развіццё рэалістычнай літаратуры.

Выстаўка, прысвечаная Аляксандру Іванавічу Герцэну, налічвае каля 100 выданняў і змяшчае зборы твораў, зборнікі мастацкіх твораў, артыкулаў і фельетонаў, крытычныя матэрыялы да твораў пісьменніка, а таксама літаратуру пра яго жыццё і творчасць.

Экспазіцыя ўключае некалькі прыжыццёвых выданняў. Гэта кніга “Письма из Франции и Италии”, выдадзеная ў Лондане ў 1858 годзе, і кніга “Десятилетие вольной русской типографии в Лондоне. Сборник ее первых листов”, да якой Герцэн напісаў прадмову.

Таксама на выстаўцы прадстаўлены поўны збор твораў і лістоў А.І. Герцэна ў 8-мі тамах, які выдаваўся ў 1915–1917 гг. у Петраградзе.

Цікавая серыя кніг “Летопись жизни и творчества А.И. Герцена”. Выданне ўяўляе сабой абагульняльную навукова-даследчую і бібліяграфічную працу, у якой на строга дакументальнай аснове, у тым ліку на базе шматлікіх архіўных матэрыялаў, у храналагічным парадку даюцца звесткі пра жыццё, творчы шлях і рэвалюцыйную дзейнасць А.І. Герцэна.

У кнізе Н.М. Пірумавай асноўная ўвага звернута на жыццё пісьменніка за мяжой. Ярка і вобразна апісаны яго трагічны лёс, дадзена партрэтная галерэя прадстаўнікоў герцэнаўскага круга.

Экспазіцыя таксама змяшчае біяграфію пісьменніка, складзеную дырэктарам Дома-музея Герцэна, гісторыкам, перакладчыкам і літаратарам І.А. Жалваковай. У кнізе сабраны дакументы, выяўленчыя матэрыялы, сямейныя рэліквіі, атрыманыя аўтарам біяграфіі ў дар для музея ад замежных нашчадкаў пісьменніка.

Выстаўка прызначана для ўсіх чытачоў, якія цікавяцца жыццём і творчасцю знакамітага рускага пісьменніка, філосафа і публіцыста Аляксандра Іванавіча Герцэна.

Бібліятэкарам