ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2011 года Выстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2011"Вісарыён Рыгоравіч БялінскіПаэт крытычнай думкі

Паэт крытычнай думкі

Геніяльны мысліцель, літаратурны крытык, В.Р. Бялінскі адыграў велізарную ролю ў расійскай філасофскай і навуковай думцы. Сваімі артыкуламі ён заклаў асновы рускай літаратурнай крытыкі – навуковай і публіцыстычнай. Ён быў і першым гісторыкам рускай літаратуры, які ажыццявіў паслядоўна гістарычны падыход да літаратурных з’яў.

На выстаўцы прадстаўлена каля 160 выданняў, сярод якіх збор твораў, выбраныя творы, зборнікі артыкулаў, выяўленчыя дакументы, а таксама літаратура пра жыццё і творчасць Бялінскага.

Экспануецца прыжыццёвае выданне “Основания русской грамматики для первоначального обучения” (1837). У студзені 1837 г. Бялінскі прадставіў папячыцелю Маскоўскай вучэбнай акругі напісаную ім граматыку рускай мовы, якая не была адобрана. Кнігу ён надрукаваў за свой кошт у друкарні Мікалая Сцяпанава.

Азнаёміцца з крытычнымі, публіцыстычнымі і мастацкімі творамі рускага мысліцеля можна з дапамогай Поўнага збору твораў у 13-ці тамах (1953– 1959).

Усебаковае вывучэнне спадчыны Бялінскага адлюстравана ў кнігах В.С. Нячаевай: “Юность Белинского” (1948), “В.Г. Белинский. Начало жизненного пути и литературной деятельности” (1949), “В.Г. Белинский. Жизнь и творчество: 1842–1848” (1967).

Кнігі “Белинский в жизни” (1948), “В.Г. Белинский в портретах, иллюстрациях, документах” (1958) суправаджаюцца шматлікімі ілюстрацыямі, цытатами і цікавымі фактамі.

У кнізе А.Ю. Ціханавай “Человек без маски. В.Г. Белинский: Грани творчества” (2006) узнаўляецца маральнае і псіхалагічнае аблічча Бялінскага. Прыводзіцца аналіз перапіскі крытыка і ўдакладняюцца многія акалічнасці яго жыцця. Аўтарам падрабязна разгледжана спрэчка Бялінскага са славянафільствам як нацыянальным варыянтам сацыялістычнай утопіі.

Бібліятэкарам