ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіЭкскурсііАглядная экскурсія з наведваннем круглай залы Прэзідэнт-цэнтра і агляднай пляцоўкі

Аглядная экскурсія з наведваннем круглай залы Прэзідэнт-цэнтра і агляднай пляцоўкі

Kruhlaja_zala.jpg

Упершыню запрашаем на экскурсію ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі з наведваннем круглай залы Прэзідэнт-цэнтра.

Падчас экскурсіі нашы госці атрымаюць унікальную магчымасць не толькі наведаць залу, дзе праходзяць шматлікія мерапрыемствы з удзелам кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, прадстаўнікоў дыпламатычных місій, вучоных і дзеячаў культуры, але і зрабіць памятныя фатаграфіі інтэр’ера аднаго з самых значных месцаў будынка бібліятэкі.

Экскурсанты таксама пазнаёмяцца з архітэктурнымі асаблівасцямі “дыямента ведаў”, мастацкім афармленнем бібліятэкі, атрымаюць незабыўныя ўражанні ад пад’ёму на панарамным ліфце на вышыню звыш 73 метраў, дзе размешчана аглядная пляцоўка.

У экскурсійным маршруце прадугледжана наведванне адной з мастацкіх галерэй, у якой прадстаўлены работы вядомых беларускіх і замежных майстроў.

Спецыяльныя ўмовы: папярэдні запіс з накіраваннем спіса асоб, якія плануюць наведаць бібліятэку.

Склад групы – да 15 чалавек.

Заяўкі прымаюцца з 10.00 да 18.00 з аўторка па суботу.
Тэлефоны: (8 017) 293 29 66293 28 53.

Кошт экскурсіі

 Kruhlaja_zala-1.jpg Kruhlaja_zala-2.jpg   Kruhlaja_zala-3.jpg

Бібліятэкарам