Працягваем папулярызацыю праекта “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны” серыяй аглядаў па матэрыялах беларускіх газет 1917–1922 гг. аб музычным жыцці гарадоў Беларусі. Гэтым разам – аб стварэнні арганізацый у падтрымку мастацтва, канцэртах, рэпертуары выканаўцаў у Бабруйску і Гомелі.
Музыка вышла из недр народных
и по праву должна вернуться к народу.
Дилле-Гант. Открытие музыкальной
секции Народного театра [14]
Бурныя грамадскія рухі 1917–1922 гг. (дзве рэвалюцыі 1917 г., Грамадзянская вайна, інтэрвенцыі іншаземцаў) істотным чынам паўплывалі і на музычнае жыццё Беларусі. На газетных старонках публікаваліся артыкулы аб арганізацыі і дзейнасці таварыстваў, якія імкнуліся садзейнічаць развіццю і папулярызацыі мастацтва. Афішы і нататкі запрашалі на канцэрты прафесійных і самадзейных аркестраў і салістаў, дабрачынныя вечарыны, мерапрыемствы, прымеркаваныя да свят. Часам друкаваліся рэцэнзіі на выступленні артыстаў.
У газеце “Голос народа” 29 снежня 1917 г. паведамлялася аб стварэнні “Таварыства прыгожых мастацтваў”, адным з важных напрамкаў якога быў музычны:
26 декабря в г. Гомеле сорганизовалось общество изящных искусств, куда вошли известные художественные, литературные и музыкальные силы. […] В ближайшем будущем предложено устраивать целый ряд художественных вечеров… Надо полагать, что вечера эти будут представлять собою не банальные любительские концерты и спектакли, а вечера истинного искусства. Для этого имеются крупные силы в обществе изящных искусств. Запись в члены о[бщест]-ва производится в редакции "Голос народа".
Газета “Голос народа” выдавалася ў Гомелі Саюзам крэдытных, пазыка-ашчадных і спажывецкіх таварыстваў з красавіка 1917 г. па студзень 1918 г.
Аб адкрыцці ў Гомелі Народнага дома пісала бабруйская газета “Бобруйский голос” (1918, 2 крас., с. 4):
…в Гомеле ведется энергичная работа по созданию в городе Народного дома. Под Народный дом занимается Думой помещение Городского клуба. Там будет помещена библиотека, театр, музыкальная секция, канцелярия и т.д. Идет широкая запись в члены организуемого “Общества Народного дома”.
Газета "Бобруйский голос" – орган гарадскога самакіравання, выдавалася ў 1918–1919 гг.
У Бабруйску пры Гарадскім самакіраванні быў створаны Народны тэатр з музычнай секцыяй (“Бобруйский голос”, 1918, 17 крас., с. 4):
Потребность в таковой секции давно уже ощущается в нашем городе, и мысль о создании ее заслуживает похвалы. […] Народный театр имеет в виду дать возможность местной массовой публике познакомиться с лучшими художественными творениями музыкального гения в серьезной и артистической передаче. Он хочет вернуть народу то, что составляет его собственность, что исходит из глубины его души и лишь волею природы воплощается в индивидуальное создание. Песня принадлежит народу, музыка [–] его достояние.
Аб урачыстым адкрыцці музычнай секцыі газета “Бобруйский голос” у наступным нумары пісала (1918, 18 крас., с. 4):
Программа концертного отделения составлена вдумчиво и серьезно. Дебютировавший симфонический оркестр под управлением Г. Шейдлера стройно и музыкально провел увертюру к опере Верди “Риголетто”. […] С подъемом проведена Г. Голодцом ария Фауста под аккомпанемент оркестра. Вызываемый много раз публикой, артист спел на бис романс М. Якобсона “Когда был я ребенком”. Открытие секции привлекло многочисленную публику. Будем надеяться, что столь блестящее начало послужит основным [основанием? – прим. авт.] для целого ряда концертов, серьезная музыка которых окажет воспитывающее влияние на широкие народные массы.
Шэйдлер Георгій Георгіевіч (1899–1932 [1934]) – дырыжор; кіраваў Віцебскім сімфанічным аркестрам (1920–1921), потым у Маскве быў дырыжорам Вялікага тэатра і Опернай студыі Станіслаўскага, яго філіяла; таксама выступаў з іншымі аркестрамі.
Якабсон Мірон Ісакавіч (1883–1934) – рускі і амерыканскі кампазітар і піяніст; выпускнік Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі; сябраваў з Ф.І. Шаляпіным. У пачатку 1920-х гг. эмігрыраваў у Францыю, потым у ЗША, дзе заснаваў кансерваторыю-студыю.
Якобсон М. Кондуктор и тарантул. Ноты, 1914? Фонд НББ [24]
Многія канцэрты ў Бабруйску праходзілі ў зале дэпо Бабруйскага пажарнага таварыства, яго будынак захаваўся да нашых дзён.
Бабруйск. Пажарнае дэпо (нашы дні)
Арганізатары вечароў і канцэртаў імкнуліся завабіць публіку разнастайнай праграмай – такая чакала ўдзельнікаў “вечарыны-балю” і “канцэрта-спектакля-балю”.
Бобруйский голос, 1918, 19 сак., с. 2
Азнаёміцца з першакрыніцамі (газетай “Звезда” і іншымі) можна пры наведванні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ці набыцці электроннага выдання “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.”, у якім на двух дысках размешчаны электронныя копіі 2 400 нумароў газет (амаль 80 найменняў), якія выдаваліся ў 1917–1922 гг. на тэрыторыі сучаснай Беларусі ці за яе межамі, але мелі дачыненне да Беларусі. Камплект дыскаў “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.” можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. Рэжым работы кіёска адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Бобруйский голос, 1918, 12 крас., с. 1
Часта мерапрыемствы праводзіліся з дабрачыннай мэтай.
Бобруйский голос, 1918, 23 крас., с. 4
Латарэя-алегры – разнавіднасць латарэі, у якой выйгрышы вызначаюцца адразу пасля набыцця латарэйных білетаў.
Частка канцэртаў арганізоўвалася для сваёй мэтавай аўдыторыі: рабочыя Бабруйска запрашалі на свой першамайскі канцэрт-мітынг.
Бобруйский голос, 1918, 1 мая, с. 1
Канцэртнае жыццё ў Гомелі ў гэты час было актыўным і разнастайным. Імклівае развіццё горада ў другой палове XIX ст. прывяло да ажыўлення культурнага жыцця ў пачатку XX ст.: адкрыліся “прыватныя музычныя школы і крамы”, з’явіліся “агульнадаступныя канцэртныя і тэатральныя залы” [26], дзе гучала сімфанічная музыка. Гамяльчане “имели возможность слушать оркестры, которые играли в парке кн. Паскевич и четырех общественных садах – «Бульваре», «Сквере», «Гоголевском саду» и «Максимовском парке»” [26].
Гомель. Замак кн. Паскевічаў. Паміж 1914 і 1917 г. Фонд НББ [25]
Гомель. Ставок у замку кн. Паскевічаў. Фонд НББ [20]
З 1911 г. канцэрты таксама праходзілі ў толькі што збудаваным “Тэатры мастацтваў” – ёмістай трох’яруснай зале на 800 месцаў, прызначанай для прагляду кінафільмаў, тэатральных пастановак [26].
Гомель. Кінатэатр імя М. Калініна
Будынак “Тэатра мастацтваў” быў узведзены па праекце архітэктара С. Шабунеўскага. У час Вялікай Айчыннай вайны ён быў разбураны, але пасля вайны адноўлены. Цяпер тут найстарэйшы ў Гомелі кінатэатр імя М. Калініна.
Шабунеўскі Станіслаў Данілавіч (1866/1868 – пасля 1937) – беларускі архітэктар, аўтар значнай часткі забудовы Гомеля пачатку XX ст.; ганаровы грамадзянін гэтага горада.
Адным з вядомых дзеячаў музычнага руху Гомеля быў С.Л. Захарын – “выпускник Варшавской консерватории, он, вернувшись в Гомель, развернул широкую просветительскую деятельность, включая в концертные программы оркестра лучшие произведения русских и западноевропейских композиторов” [26]. У перыяд з 31 снежня 1917 г. па 21 студзеня 1918 г. дырыжор правёў не менш за 4 канцэрты. Частка з іх была дабрачыннай:
Гомельская жизнь, 1918, 4 студз., с. 2
Некаторыя мерапрыемствы адбываліся ў зале Гарадской думы:
…в воскресенье 21 января в зале Городской думы состоится в пользу беженцев вечер […] с концертным отделением, в котором примут участие видные местные артисты и любители. Первый кружок, устраивающий этот вечер, так энергично берется за дело, что вечер обещает быть очень интересным и разнообразным. Для развлечения после концерта будет играть оркестр военной музыки. Билеты продаются в 1-й городской аптеке и в виленском банке.
Театр и музыка. Вечер.
Гомельская жизнь, 1918, 19 студз., с. 2
Гарадская дума, вул. Румянцаўская (Савецкая)
Будынак былой Гарадской думы (архітэктар Я. Торлін) пабудаваны ў 1880-я гг. Дума размяшчалася на другім паверсе, а на першым – крамы і канторы; 3-ці паверх быў надбудаваны ў 1935 г. З 1921 г. тут размяшчаецца фабрыка “Палесдрук”.
У Гомелі на ніве музычнай культуры працавалі і іншыя дырыжоры: сімфанічным аркестрам на трынаццатым канцэрце-ранішніку 14 студзеня дырыжыраваў М.І. Меднікаў [Гомельская жизнь, 1918, 12 студз., с. 2].
Цікава, што свой аркестр (духавы) быў у рабочых чыгункі, якія прымалі ўдзел у святочных канцэртах:
...на рождественских праздниках в гомельских ж[елезно].-д[орожных]. мастерских реорганизован огромный духовой оркестр, которым руководит помощник токарного мастера П.С. Костенецкий, хорошо знающий музыку. Музыкантами является молодежь – мастеровые ж[елезно].-д[орожных]. мастерских, среди которых есть немало даровитых любителей-музыкантов.
Духовой ж[елезно].-д[орожный]. оркестр.
Гомельская жизнь, 1918, 4 студз., с. 2
Від гомельскіх чыгуначных майстэрань. Паміж 1904 і 1918 г. Фонд НББ [23]
Спіс крыніц:
- Театр и музыка. Вечер в зале Земской управы // Голос народа. – 1917. – 29 дек. – С. 4.
- Театр и музыка. Общество изящных искусств // Голос народа. – 1917. – 29 дек. – С. 4.
- Театр и музыка. Концерт-утренник // Голос народа. – 1917. – 29 дек. – С. 4.
- Духовой ж[елезно].-д[орожный]. оркестр // Гомел. жизнь. – 1918. – 4 янв. – С. 2.
- «Экстренный концерт» // Гомел. жизнь. – 1918. – 4 янв. – С. 2.
- Концерт-утренник // Гомел. жизнь. – 1918. – 4 янв. – С. 2.
- Театр и музыка. Концерт-утренник // Гомел. жизнь. – 1918. – 12 янв. – С. 2.
- Театр и музыка. Вечер // Гомел. жизнь. – 1918. – 19 янв. – С. 2.
- Театр и музыка. Концерт-утренник // Гомел. жизнь. – 1918. – 19 янв. – С. 2.
- Вечер-бал // Бобруйский голос. – 1918. – 19 марта. – С. 2.
- Народный дом в Гомеле // Бобруйс. голос. – 1918. – 2 апр. – С. 4.
- Концерт-Спектакль-Бал // Бобруйс. голос. – 1918. – 12 апр. – С. 1.
- Мильнер, М. Открытие музыкальной секции народного театра / М. Мильнер // Бобруйс. голос. – 1918. – 17 апр. – С. 4.
- Дилле-Гант. Открытие музыкальной секции Народного театра. ІІ / Дилле-Гант // Бобруйс. голос. – 1918. – 18 апр. – С. 4.
- Сдачев, В. Концерт офицеров / В. Сдачев // Бобруйс. голос. – 1918. – 23 апр. – С. 4.
- Первомайский рабочий вечер // Бобруйс. голос. – 1918. – 1 мая. – С. 1.
- Концерт // Бобруйс. голос. – 1918. – 23 мая. – С. 4.
- Вержанский, П. Бобруйский театр: концерт г. Дашевского и г-жи Пилони / П. Вержанский // Бобруйс. голос. – 1918. – 28 мая. – С. 4.
- Бобруйск. Въезд в крепость [Изоматериал] : [открытка]. – [Бобруйск] : изд. Л. З. Духина и Г. Б. Вольфсон, [между 1890 и 1918]. – 1 л. : фототип.
- Гомель. Пруд в замке кн. Паскевич [Изоматериал] : [открытка]. – [Гомель : б. и., между 1890 и 1918]. – 1 л. : фототип.
- Бобруйск. Муравьевская ул. [Изоматериал] : [открытка]. – Бобруйск : изд. Г.Б. Вольфсон и Л.З. Духина, [между 1900 и 1908]. – 1 л. : фототип.
- Гоголевский сад [Выяўленчы матэрыял] // Стары Гомель = Старый Гомель : паштоўкі пач. XX ст. з фондаў Гомельскага абл. краязнаўчага музея. – [Гомель : б. в., 1992] (Сож). – Оригинал между 1904 и 1918.
- Город Гомель. Вид Гом[ельских] ж[елезно]д[орожных] мастерских [Изоматериал] : [открытка]. – М. : А. Рерих, [между 1904 и 1918]. – 1 л. : фототип.
- Якобсон, М. Кондуктор и тарантул [Ноты] : «В горах Гишпании тяжелый экипаж…» : басня : для сред. голоса [и фп. : b–f²] / муз. М. Якобсона ; сл. Козьмы Пруткова. – Петроград ; М. : Т./Д. Лемберг, Лекае и К, [1914?]. – 5 c., включ. обл. – (Из Козьмы Пруткова / Мирон Якобсон ; № 3).
- Гомель. Замок кн. Паскевич [Изоматериал] : [открытка]. – [Гомель] : С. Б. Г., [между 1914 и 1917]. – 1 л. : фототип.
- Куртенок, Е. О том, какой была музыкальная жизнь Гомеля более 100 лет назад / Е. Куртенок // Гомел. правда. – 2016. – 7 янв. – Режим доступа: https://gp.by/novosti/kultura/news73151.html. – Дата доступа: 28.03.2022.
- Scherzer, M. Italienische Violinkonzerte mit Manfred Scherzer [Гуказапіс] / [вык.:] R. Köbler, cembalo (1, 2), M. Scherzer, violine, Kammerorchester Berlin, dirigent H. Koch ; instrumentiert von C. Angelelli (2). – [Berlin] : Eterna, [19--]. – 1 грп. – Access: http://content.nlb.by/content/dav/nlb/DDC/DED/0/8/6/7/_2010/f30_6179/f30_6179.html. – Data access: 14.04.2022.
Дадатковыя крыніцы:
Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, вядучы бібліёграф
інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі беларусі.