ГалоўнаяНавіныПраект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”
Прэзентацыя кнігі ўспамінаў дзяцей вайны
Зоркам насустрач

26 лютага – 3 сакавіка 1944 года. 27 тыдняў да Вызвалення

26 лютага – 3 сакавіка 1944 года. 27 тыдняў да Вызвалення
Іншыя Навіны

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

26 лютага. “Совет Народных комиссаров СССР принял постановление «О неотложных мерах по восстановлению животноводства колхозов в районах Белорусской ССР, освобожденных от немецких захватчиков”.

[“1418 дней Великой Отечественной войны”, Минск, 2005, с. 294–295]

“Новая бліскучая перамога на Дняпры” – з такой назвай выйшаў у газеце “Савецкая Беларусь” [№ 30, с. 3] вялікі артыкул аб баях у раёне Рагачова і Жлобіна.

Цэлая паласа газеты “Савецкая Беларусь” [№ 33, с. 2] была аддадзена матэрыялам пад агульным загалоўкам “Слаўны сын Беларусі Аляксандр Ісачанка”, прысвечаным дзеянням і памяці легендарнага партызана, які атрымаў 1 студзеня 1944 г. званне Героя Савецкага Саюза, пасмяротна.

Газеты працягвалі публікаваць матэрыялы аб святкаванні 26-й гадавіны Чырвонай арміі: у партызанскіх атрадах і вёсках Грэскага раёна прайшлі зборы [“Сталінец”, № 12–13].

Тэрыторыя Грэскага раёна (1924–1931, 1935–1956) пасля скасавання ўвайшла ў склад Мінскай вобласці.

Гэтае свята, як напісала газета, партызаны адзначылі пушчанымі пад адхон эшалонамі праціўніка:

1_Eshelon_Padarunak_Stalinets_12-13_3.jpg

У гэтым жа здвоеным газетным нумары быў апублікаваны тэкст Загаду І.В. Сталіна аб Чырвонай арміі. У ім былі падсумаваны ваенныя поспехі за год і пастаўлены задачы перад салдатамі і афіцэрамі дзеючай арміі, партызанамі і партызанкамі [“Сталінец”, № 12–13]. Гэты загад выклікаў шырокае абмеркаванне ў грамадстве [“Савецкая Беларусь”, № 30, с. 1]:

2_NovymiBayavymi_SB_30.jpg

У вайсковых часцях, вызваленых гарадах, калгасах, на прадпрыемствах праходзілі сходы і мітынгі.

На фота прадстаўлены мітынг у Н-скай вайсковай часці [“Савецкая Беларусь”, № 30, с. 3]:

3_Foto_Miting_SB_30_3.jpg

На мітынгах і сходах прымаліся рашэнні аб зборы сродкаў на карысць Чырвонай арміі для больш хуткай Перамогі. На танкавую калону збіралі грошы працоўныя (вядомага ўжо чытачам) фанерна-запалкавага камбіната “Везувій” [“Савецкая Беларусь”, № 30, с. 1]; жыхары Рэчыцы і Рэчыцкага раёна назвалі сваю будучую танкавую калону “Адказ Рэчыцы” [“Савецкая Беларусь”, № 31, с. 1]:

4_TankiAdkazRechitsy_SB_31_2.jpg

Да ўсеагульнага руху далучыліся і жыхары Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці [“Віцебскі рабочы”, № 21, с. 1].

Рабочыя Днепра-Дзвінскага параходства на мітынгу прынялі рашэнне на свае грошы пабудаваць самалёт “Гомельскі воднік” [“Савецкая Беларусь”, № 30, с. 4]:

5_Gomel vodnik_SB_30_4.jpg

Калгаснікі калгаса імя К.Я. Варашылава Мазырскага раёна Палескай вобласці перадалі асабістыя зберажэнні на пабудову эскадрыллі самалётаў “Палескі партызан”. Іх адкрыты ліст І.В. Сталіну быў апублікаваны разам з напісаным у адказ прывітаннем кіраўніка СССР на першай паласе газеты [“Савецкая Беларусь”, № 34, с. 1]:

6_Stalinu_SB_34_1.jpg

В феврале 1944 года по почину колхозников сельхозартели имени Ворошилова Мозырского района начался сбор средств на эскадрилью боевых самолетов «Полесский партизан». В марте-апреле было собрано и внесено в фонд Красной Армии 475 тысяч рублей деньгами и на 35 тысяч рублей облигаций государственных займов. Эти средства пошли на создание танковых колонн и авиаэскадрилий “Гомель”, “Ответ Речицы”, “Речник Белоруссии” и другие [Беларусь – от освобождения к независимости, 2019, с. 6].

У Фонд абароны можна было пераводзіць працадні, заробак за некалькі дзён, прэміі, здаваць каштметалы, каштоўнасці. Гэта не было адзінкавай з’явай – усяго за час Вялікай Айчыннай вайны ў Фонд абароны было ўнесена 17 млрд рублёў гатоўкай, каштоўнасцяў здадзена на 1 700 000 000 рублёў, у цэлым гэта пакрыла прыкладна 15 % ваенных выдаткаў СССР [Елков, И. «Этот танк разобьет Гитлера!»].

Цікава тое, што ў гэты ж час праходзілі тыражы выйгрышаў па пазыках, у газеце [“Віцебскі рабочы”, № 22, с. 2] надрукаваны выйгрышныя нумары пазыкі 1938 г.:

7_Tiraz_VR_22_2.jpg

Адна з найважнейшых задач аднаўлення мірнага жыцця – наладжванне поўнага цыкла сельскагаспадарчых работ.

Дзяржава прапаноўвала крэдыты ад Сельскагаспадарчага банка калектыўным гаспадаркам (калгасам) і асобным калгаснікам на будаўніцтва памяшканняў і павелічэнне пагалоўя жывёл, а таксама рабочым, спецыялістам і служачым зямельных органаў на індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва [“Савецкая Беларусь”, № 32, с. 3].

8_Kredit_SB_32_3.jpg

Немалую ролю ў аднаўленні адыгрывала тэхніка. Як вядома, механізацыя сельскай гаспадаркі стала адной з прычын і паспяховых вынікаў правядзення ў СССР калектывізацыі: буйныя гаспадаркі маглі нашмат больш інтэнсіўна ўкараняць перадавыя метады вытворчасці, а з дапамогай тэхнікі – якасней і хутчэй праводзіць працы па апрацоўцы зямлі, сяўбе, збору ўраджаю. На вызваленых тэрыторыях Беларусі трэба было найхутчэйшымі тэмпамі аднавіць агульную сістэму гаспадарання, у тым ліку і ў плане вытворчасці прадуктаў харчавання – трэба было працягваць забяспечваць войска і насельніцтва вёсак і гарадоў.

На першай паласе – вялікі матэрыял, прысвечаны праблемам МТС (машынна-трактарных станцый) і шляхам іх вырашэння [“Савецкая Беларусь”, № 31, с. 1]: наяўныя трактары трэба было адрамантаваць, прыняць машыны, якія адпраўляюцца з іншых абласцей СССР, падрыхтаваць для іх памяшканні, пабудаваць канторы, жылыя дамы і інш.:

9_MTS_SB_31_1.jpg

Старшыня калгаса “Абарона” на старонках газеты падзяліўся навінамі аб падрыхтоўцы якаснага пасяўнога матэрыялу [“Савецкая Беларусь”, № 30, с. 3]:

10_Sevba_SB_30_3.jpg

Для павелічэння таварнай прадукцыі, пагалоўя хатніх жывёл у сельскай гаспадарцы выкарыстоўвалі метад кантрактацыі, пры якім калгасы і / або аднаасобныя сялянскія гаспадаркі атрымлівалі пэўную дапамогу ад дзяржавы і наўзамен здавалі ёй пэўныя прадукты ў пэўнай колькасці. З 1933 г. кантрактацыя стала адным з найважнейшых метадаў забеспячэння каровамі індывідуальных гаспадарак усіх калгаснікаў і папаўнення цялятамі агульнакалгаснага статка, аб апошнім гаворыцца ў артыкуле старэйшага заатэхніка Сурожскага раёна [“Віцебскі рабочы”, № 21, с. 2):

Для забеспячэння індывідуальнымі і калектыўнымі агародамі рабочых і служачых у гарадах Савет Народных камісараў СССР абавязаў абласныя і краёвыя выканаўчыя камітэты і Саветы народных камісараў рэспублік у 1944 г. выдзеліць пасяўных плошчаў больш на 20 %. Пра гэта гаварылася ў перадрукаваным у газеце апавяшчэнні ТАСС “Развіццё індывідуальнага і калектыўнага агародніцтва ў 1944 г.” [“Віцебскі рабочы”, № 21, с. 1].

Працягвалі паступаць матэрыялы з вызваленых раёнаў.

Актуальны артыкул інжынера-капітана змяшчаў звесткі аб мерах засцярогі і абясшкоджванні мін, пакінутых праціўнікам пры адыходзе [“Савецкая Беларусь”, № 33, с. 4].

Спецкар газеты “Савецкая Беларусь” падрыхтаваў вялікі матэрыял аб Мазыры [№ 31, с. 1], у якім даў звесткі аб перадваенным горадзе, распавёў аб жыцці пад акупацыяй, прадпрыемствах і ўстановах, якія адраджаюцца пасля вызвалення. Свой артыкул аўтар скончыў такімі словамі:

12_Mazyr_SB_31_4.jpg

Водныя артэрыі былі важнай часткай народнай гаспадаркі.

У Мазыры аднавіла працу сплаўная кантора [“Савецкая Беларусь”, № 31, с. 1]:

13_Splav_SB_31_1.jpg

Прыпяцкая сплаўная кантора ў горадзе Мазыр Палескай вобласці знаходзілася ў складзе Галоўнага ўпраўлення па сплаве лесу “Галаўбелесасплаў” Народнага камісарыята лясной прамысловасці БССР [Прыпяцкая сплаўная кантора (сплаўкантора)].

Днепра-Дзвінскае ваенна-аднаўленчае ўпраўленне апублікавала аб’яву аб наладжванні працы па перавозцы грузаў рачным спосабам і прыёме заявак [“Савецкая Беларусь”, № 31, с. 4]:

14_Dnepr_Perevozki_SB_31_4.jpg

Днепро-Двинское военно-восстановительное управление Центрального военно-восстановительного управления Народного комиссариата речного флота СССР было создано 1 апреля 1942 г., г. Москва, с декабря 1942 г. находилось в деревне Устье Октябрьского района Калининской области СССР, с ноября 1943 г. – в Гомеле.
В первую очередь в его задачи входило обследование состояния судов, производственных зданий и сооружений, учет уцелевшей части хозяйства речного транспорта; подбор кадров; организация работ по подъему и ремонту судов, восстановлению береговых сооружений; налаживание перевозки воинских и народнохозяйственных грузов [Восстановительные работы на речном транспорте].

У Магілёўскую вобласць завезлі тавары шырокага спажывання [“Савецкая Беларусь”, № 31, с. 4]:

15_VMogilev_SB_31_4.jpg

Магілёўская абласная газета “За Радзіму” [№ 33, с. 2] таксама напісала аб прыбыцці ў вобласць тавараў, з якіх фарміруюць стымулюючыя пайкі:

16_PromtovaryMogilev_Za Radz_33_2.jpg

Завезлі тавары і калгаснікам Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці [“Віцебскі рабочы”, № 22, с. 2]:

17_Tovary_Kolhoz_VR_22_2.jpg

У Гомелі аднавіў працу Дзяржаўны торфамеліярацыйны тэхнікум [“Савецкая Беларусь”, № 30, с. 4]:

18_TorfMelTehnikum_SB_30_4.jpg

У Магілёўскай вобласці пачалі работу абноўленыя радыёстанцыі; школьнікі з Касцюковіцкага раёна сабралі 40 т попелу – каштоўнага ўгнаення [“Савецкая Беларусь”, № 32, с. 3]; калгаснікі аднаго з калгасаў у Лёзненскім раёне арганізавалі будаўнічую брыгаду і пачалі ўзводзіць дамы замест спаленых падчас акупацыі [“Савецкая Беларусь”, № 33, с. 1]; франтавая брыгада Другога беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра з поспехам выступіла перад байцамі; асабліва спадабалася пастаноўка п’есы К. Крапівы “Выпрабаванне агнём” [“Савецкая Беларусь”, № 34, с. 1], напісаная ў 1942 г.

У гонар вызвалення горада і буйной чыгуначнай станцыі Рагачоў у Н-скай воінскай часці прайшоў вялікі канцэрт беларускай музыкі [“Савецкая Беларусь”, № 30, с. 4]:

19_Koncert_SB_30_4.jpg

Верш П. Панчанкі “Табе, Беларусь”, які прагучаў перад ваярамі, напісаны ў 1941 г., быў апублікаваны ў зборніках у 1942 і 1943 гг. [Панченко, П.Е. Тебе, Беларусь!; Панчанка, П.Е. Дарога вайны]; яны захоўваюцца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У Гомелі аднавіла працу адна з бібліятэк [“Савецкая Беларусь”, № 30, с. 4]:

20_ND_Bibliateca_SB_30_4.jpg

Працягвалі камплектаваць і пасылаць у вызваленыя раёны бібліятэчкі. [“Савецкая Беларусь”, № 34, с. 4]:

21_Haty_Chitalni_SB_34_4.jpg

У Мазыры збіраліся адкрыць “Музей гісторыі партызанскага руху і вызвалення Палесся”, поўным ходам ішоў збор дакументаў, трафейнай зброі і г.д. [“Савецкая Беларусь”, № 32, с. 4].

Сёння на тэрыторыі Мазырскага раёна дзейнічае “Музей партызанскай славы” ў вёсцы Раманаўка; у ім прадстаўлена ўмоўная рэканструкцыя партызанскага лагера, які базіраваўся ў Буда-Казіміраўскіх лясах.

Газета “Віцебскі рабочы” [№ 22] у загаловак першай паласы вынесла словы пра родную Беларусь:

22_Osv_Belarusi_VitsRabochy_22.jpg

Наперадзе былі яшчэ некалькі месяцаў наступлення нашых войск.

Да вызвалення заставалася 26 тыдняў…

Матэрыял падрыхтаваны Л.Г. Тупчыенка-Кадыравай,
кандыдатам гістарычных навук, галоўным бібліёграфам
інфармацыйна-аналітычнага аддзела.

К р ы н і ц ы

Газеты*

Поўныя нумары газет даступныя па спасылках.

  1. Віцебскі рабочы : орган Віцебскага Абласнога і Гарадскога Камітэтаў КП(б)Б, Абласнога і Гарадскога Саветаў Дэпутатаў Працоўных, 1944, № 20.
  2. Віцебскі рабочы, 1944, № 21.
  3. Віцебскі рабочы, 1944, № 22.
  4. За Радзіму : орган Магілёўскага абласнога і гарадскога КП Беларусі і абласнога і гарадскога Савета дэпутатаў працоўных, 1944, № 32, 33.
  5. За Радзіму, 1944, № 33.
  6. Савецкая Беларусь : орган ЦК КП(б) Беларусі, Саўнаркома і Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, 1944, № 30.
  7. Савецкая Беларусь, 1944, № 31.
  8. Савецкая Беларусь, 1944, № 32.
  9. Савецкая Беларусь, 1944, № 33.
  10. Савецкая Беларусь, 1944, № 34.
  11. Сталінец : орган Грэскага райкома КП Беларусі і раённага Савета дэпутатаў працоўных, 1944, № 12–13.

*Назвы газет дадзены ў адпаведнасці з сучаснай арфаграфіяй.

Кніга, выяўленчыя матэрыялы, рэсурсы

  1. Беларусь – от освобождения к независимости (к 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков) // Гомельский облисполком // Материалы для членов информационно-пропагандистских групп / Комитет экономики облисполкома ; Главное управление идеологической работы, культуры и по делам молодежи облисполкома; Гомельский областной музей военной славы. – 2019. – 20 июня. – 10 с.
  2. Били, бьем и будем бить [Изоматериал] : Не верьте фашистским брехунам о победах над партизанами… : [плакат]. – [Б. м. : б. и., между 1942 и 1944]. – 1 л. : [цв. литография].
  3. Восстановительные работы на речном транспорте : для возрождения хозяйства // Милитера ("Военная литература"). – Гл. 12. – Рэжым доступу: http://militera.lib.ru/h/rechnoy_transport_v_vov/12.html. – Дата доступу 20.02.2024.
  4. Днепро-Двинское военно-восстановительное управление Центрального военно-восстановительного управления Народного комиссариата речного флота СССР // Архивы Беларуси. Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь. – Рэжым доступу: https://fk.archives.gov.by/fond/123591/. – Дата доступу 20.02.2024.
  5. Елков, И. "Этот танк разобьет Гитлера!": как знаменитости и простые советские люди помогали фронту / И. Елков // Рэжым доступу: https://rg.ru/2023/04/05/etot-tank-razobet-gitlera.html. – Дата доступу 19.02.2024.
  6. Панчанка, П. Е. Дарога вайны : вершы / П. Панчанка ; [рэд. П. Глебка ; вокладка Б. Малкіна]. – [М.] : Савецкая Беларусь, 1943 (друкарня "Известий"). – 61, [2] с.
  7. Панченко, П. Е. Тебе, Беларусь! : фронтовые стихи / П. Панченко ; авториз. пер. с белорус. Ц. Солодаря. – М. : Молодая гвардия, 1942. – 31, [1] с.
  8. Кривоногов, П. А. Партизан, мсти за Родину! [Изоматериал] : [плакат] / художник П. Кривоногов. – Москва ; Ленинград : Искусство, 1943 (Москва : Литография изд-ва "Искусство"). – 1 л. : хромолитография.
  9. Припятская сплавная контора (сплавконтора) // Архивы Беларуси. Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь. – Рэжым доступу: https://fk.archives.gov.by/fond/127868/. – Дата доступу 20.02.2024.
  10. 1418 дней Великой Отечественной войны : хронология событий : хронология событий : [солдату Великой Отечественной посвящается / сост. Е. В. Малашевич ; науч. ред.: Е. И. Барановский, Г. И. Баркун ; фото: В. В. Харченко]. – Минск : Мастац. літ., 2014. – 421, [1] с.
Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам