ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
10 лютага 1945 года. 89 дзён да Перамогі
8 лютага 1945 года. 91 дзень да Перамогі

9 лютага 1945 года. 90 дзён да Перамогі

9 лютага 1945 года. 90 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Фатаграфіі лётчыкаў-знішчальнікаў. Спектакль у тэатры імя Янкі Купалы. Ганчарская хата-чытальня. Газеты: “Звязда” (№ 26); “Советская Белоруссия” (№ 26).

У газетах гэтага дня – матэрыялы пра баі пад Брэслау, фарсіраванне нашымі войскамі ракі Одэр, бітву частак 3-га Беларускага фронту з нямецкім гарнізонам на Земландскім (Калінінградскім) паўвостраве (“Звязда”, № 26; “Советская Белоруссия”, № 26). “Звязда” размясціла фатаграфіі паветраных асаў, якія служаць на 1-м Украінскім фронце. На першым фота – Герой Савецкага Саюза гвардыі маёр М.К. Шут, цяпер ён лётчык-знішчальнік, а да вайны працаваў у Мінску на кандытарскай фабрыцы “Камунарка”. На 3-й старонцы газеты – фатаграфія лётчыкаў-знішчальнікаў, ураджэнцаў розных куткоў СССР: Марыйскай АССР, Віцебска, Краснадара, Масквы.

Цікава тое, што напярэдадні, 8 лютага, другі лётчык – М.П. Дзевятаеў збег з палону на нямецкім самалёце (“1418 дзён Вялікай Айчыннай вайны”, Мінск, 2014, с. 377).

Некалькі матэрыялаў прысвечаны Памеснаму сабору Рускай праваслаўнай царквы, які праходзіў з 31 студзеня па 4 лютага. У Мінску гледачам прапануюць паглядзець фільмы “Малахаў курган” (кінатэатр “Першы”), “Беспасажніца” (кінатэатр “Беларусь”), “Новыя прыгоды Швейка” (кінатэатр “Радзіма”) (“Звязда”, № 26; “Советская Белоруссия”, № 26).

У рубрыцы “Тэатр” (“Звязда”, № 26) – рэцэнзія на спектакль па п’есе А.М. Астроўскага “Позняе каханне”, пастаўлены ў Беларускім дзяржаўным тэатры імя Янкі Купалы рэжысёрам М. Літвінавым. У Лідскім раёне хата-чытальня Ганчарскага сельсавета прызнана лепшай. Яе гаспадыня клапоціцца аб утульнасці і чысціні ў памяшканні, своечасова атрымлівае свежыя нумары газет. Удзельнікі харавога і драматычнага гурткоў, арганізаваных пры хаце-чытальні, ужо не раз і з поспехам выступалі перад аднавяскоўцамі.

Да Перамогі заставалася 90 дзён...

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Літаратурны дыктант упершыню прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

23 Вер 2023

23 верасня ўпершыню на пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі адбылася міжнародная асветніцкая акцыя ў падтрымку кнігі і чытання “Літаратурны дыктант”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Візіт дэлегацыі Растоўскай вобласці

22 Вер 2023

22 верасня ў рамках правядзення Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведала дэлегацыя на чале з першым намеснікам губернатара Растоўскай вобласці Ігарам Гуськовым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Азербайджана адзначыла свой юбілей

22 Вер 2023

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Азербайджана імя М.Ф. Ахундава.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вэбінар па тэхналогіях дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

21 Вер 2023

20 верасня адбыўся вэбінар па тэме “Тэхналогіі дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці ўстаноў культуры (бібліятэк)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”

22 Вер 2023

Навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 525-годдзя г. Дзятлава, была арганізавана Інстытутам гісторыі НАН Беларусі сумесна з Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам у рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў “Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы” на 2021–2025 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам