ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
29 сакавіка 1945 года. 41 дзень да Перамогі
Спектаклі Купалаўскага тэатра з 27 сакавіка па 2 красавіка можна паглядзець анлайн

28 сакавіка 1945 года. 42 дні да Перамогі

28 сакавіка 1945 года. 42 дні да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Узяты Штрэлен і Рыбнік. Фаўстпатроны ў Рыбніку. Заява Эйзенхаўэра. У Акадэміі навук БССР. Ганусаўская доследная станцыя. Газеты: “Звязда” (№ 57), “Советская Белоруссия” (№ 56).

У гэты дзень 46-я армія 2-га Украінскага фронту авалодала гарадамі Дзьёр і Комарам, а войскі 2-га Беларускага фронту – горадам і портам Гдыня ("1418 дней Великой Отечественной войны”, с. 388).

Ад Савецкага інфармбюро – аператыўная зводка за 27 сакавіка. Працягваюцца наступальныя баі ў напрамку да Кёнігсберга. Нашы войскі занялі больш за дзясятак прыгарадаў Данцыга (Гданьска) і прарваліся да яго цэнтру, правёўшы перад гэтым начную бамбардзіроўку вайсковых аб'ектаў і суднаў у порце. На тэрыторыі Сілезіі войскі 1-га Украінскага фронту, наступаючы, занялі "моцныя апорныя пункты абароны" і буйныя вузлы дарог – гарады Штрэлен (Штрален) і Рыбнік ("Звязда", № 57; "Советская Белоруссия", № 56). Польскі горад Рыбнік, акупаваны яшчэ ў 1939 годзе, вядомы тым, што ў канцы 1944 года немцамі тут быў пабудаваны ваенны завод. Канстанцін Сіманаў, які тады быў ваенным карэспандэнтам газеты "Красная звезда", са слоў аднаго з савецкіх генералаў, відавочцы падзей, запісаў у сваім дзённіку 28 сакавіка 1945 года: "Завод пачаў працаваць толькі ў канцы снежня 1944 года, а ўжо 25 студзеня 1945-га, калі мы падышлі ўшчыльную да Рыбнікаў, вымушаны быў спыніць працу, выпусціўшы толькі пяцьдзясят тысяч карпусоў фаўстпатронаў – сваю першую месячную праграму". А сумесь для гэтых фаўстпатронаў – "начынне", выраблялі ў Германіі. "Гэта вельмі сур'ёзная зброя, – працягваў генерал, – а метад яе прымянення мы тут назіралі. Чакаючы нашага прарыву ў горад, яны [немцы] загадзя складвалі фаўстпатроны ля вокнаў на другіх паверхах дамоў,... якія выходзілі на важныя перакрыжаванні. ...Адступаючы, немцы забягалі ў гэтыя дамы на другія паверхі, знаходзілі ля вокнаў гатовыя фаўстпатроны і стралялі па нашых танках, якія ўварваліся ў горад. А танк, калі ён уварваўся і ідзе па вуліцы без пяхоты, спаліць, седзячы наверсе, на другім паверсе, амаль нічога не варта... " (Симонов К.М. Незадолго до тишины: записки 1945 г.: март–апр.–май, Москва, 1974, с. 160. Кніга захоўваецца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі).

Радавалі і весткі ад саюзнікаў: 1-я Французская армія 27 сакавіка "ліквідавала апошні нямецкі плацдарм на заходнім беразе Рэйна ля Максіміліянсау. Захоплены вялікія трафеі, у тым ліку 300 гармат" (“Советская Белоруссия”, № 56, с. 4). Вярхоўны галоўнакамандуючы экспедыцыйных сіл саюзнікаў Д. Эйзенхаўэр 27 сакавіка заявіў, што "ніякага міру на аснове перамоваў [з немцамі] не будзе. Будзе толькі безумоўная капітуляцыя, навязаная саюзнымі войскамі, якія прасоўваюцца і займаюць Германію з абодвух бакоў" ("Советская Белоруссия", № 56, с. 2).

На гэтай жа, 2-й старонцы газеты – вялікі артыкул кіраўніка лесахімічнай лабараторыі Акадэміі навук БССР "Увага лесахіміі". У ёй аўтар даступна распавядае пра аснову лесахіміі – адходы лесанарыхтовак (пні, пілавінне і г.д.). Па заданні Савета народных камісараў БССР у Акадэміі навук БССР быў правераны ў вытворчых умовах спосаб комплекснай перапрацоўкі мясцовых смол і распрацаваны новы, які мае шэраг пераваг.

У аранжарэі Ганусаўскай доследнай станцыі ў Баранавіцкай (цяпер у межах Мінскай) вобласці адчуваецца подых вясны: заквітнела чайная ружа, рыхтуюцца да цвіцення іншыя кветкавыя расліны. Парніковая гаспадарка і цяпліцы былі выратаваны ад нямецкіх захопнікаў. Зараз работнікі станцыі рыхтуюць рассадачны матэрыял. (Гэта ўстанова вядома сёння як Вопытная навуковая станцыя па цукровых бураках і ўваходзіць у склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.)

А да Перамогі засталося 43 дні...

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам