ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
3 мая 1945 года. 6 дзён да Перамогі
Раман у вершах "Евгений Онегин" збіраюцца экранізаваць у стылі "Вялікага Гэтсбі"

2 мая 1945 года. 7 дзён да Перамогі

2 мая 1945 года. 7 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Берлін узяты. Вызвалены канцлагер Тэрэзін. У Мінску адкрыўся летні спартыўны сезон. Газеты: “Звязда” (№ 81), “Советская Белоруссия” (№ 80).

2 мая_1945_berlin_author_v_temin.4uc7lytohusk4gcg80cooo40k.ejcuplo1l0oo0sk8c40s8osc4.th.jpgУ гэты дзень, 2 мая 1945 года, “войскі 1-га Беларускага і 1-га Украінскага франтоў завяршылі ліквідацыю берлінскай групоўкі войскаў праціўніка. Да 15 гадзін гітлераўскі гарнізон Берліна спыніў супраціўленне” (“1418 дней Великой Отечественной войны”, Мінск, 2014, с. 400), а да 21-й гадзіны нашымі войскамі ўзята ў палон у горадзе Берліне больш за 70 тысяч нямецкіх салдат і афіцэраў”. Пра гэта газеты паведамілі 4 мая і вынеслі ўжо даўно чаканую навіну ў верхнія радкі першай паласы (“Звязда”, № 81; “Советская Белоруссия”, № 80). У Маскве ў гонар узяцця Берліна 2 мая а 23.30 быў дадзены салют. Вядома, удзельнікі баёў не пачулі яго прывітальных залпаў, але ведаць аб гэтым ім было прыемна. “Злучэнні і часці, што найбольш адзначыліся ў баях за авалоданне Берлінам” было вырашана “прадставіць да прысваення назвы “Берлінскіх” і да ўзнагароджання ордэнамі”. А ўсім войскам абодвух франтоў “за выдатныя баявыя дзеянні” аб'яўлена падзяка.

Советские бойцы и начальник медицинской службы полиции Берлина генерал-майор медицинской службы Карл Эмиль Вробель. Взят в плен 2 мая 1945 года..jpgГэты грандыёзны поспех Чырвонай арміі быў тым больш значны, што гітлераўцы амаль да апошняга дня былі ўпэўнены, што ім удасца адстаяць горад, які сапраўды ўяўляў сабой амаль непрыступную крэпасць. У рэпартажы спецыяльнага карэспандэнта ТАСС Пятра Нікіціча “Гістарычная перамога” прыведзена меркаванне нямецкага маёра (у мінулым інжынера), узятага ў палон на подступах да горада, пра несакрушальнасць абароны Берліна: “Вы [савецкія войскі] прасунуліся да ўскраін горада. Але гэта – выпадковасць. Далей вы не зробіце ані кроку” (“Звязда”, № 81, с. 4; “Советская Белоруссия”, № 80, с. 3). Як хутка гэты міф быў развенчаны!

Але баі працягваліся на тэрыторыі Германіі і Чэхаславакіі і пасля ўзяцця Берліна. Канстанцін Сіманаў, камандзiраваны газетай “Красная Звезда” ў Берлін, зрабіў запіс у сваім дзённіку (за 30.04–10.05.1945 года) аб выпадковай сустрэчы на адной з вуліц Берліна з генерал-палкоўнікам П.С. Рыбалкам, камандуючым 3-й гвардзейскай танкавай арміяй, якая ў складзе 1-га Украінскага фронту брала ўдзел ва ўзяцці Берліна, але 2 мая была накіравана ў Прагу. На скрыжаванні дзвюх разбітых вуліц стаяў уіліс, а міма ішлі танкі з адкрытымі люкамі. Рыбалка сядзеў на бамперы ўіліса, упіраючыся спінай у радыятар, і глядзеў на рух сваіх танкаў. Па майскім, цёплым надвор'і ён быў дзіўна апрануты ў зімовую, падшытую мехам суконную бекешу. Мабыць, хварэў – жоўты, нездаровы твар чалавека, які адольвае моцны боль. Размаўляў з намі амаль скрозь зубы. Я сказаў, што мы хочам застацца ў яго ў войску, і запытаўся, у якую з яго часцей паехаць, каб апынуцца бліжэй да цэнтра Берліна. Ні ў якую! – сказаў ён. – Берлінам больш не займаемся. Перамяшчаемся. Куды? Шмат будзеце ведаць, хутка састарыцеся. Заставайцеся з намі, у свой час высветліце. <...> Мне ў тую хвіліну здалося, што ён злы на тое, што яго арміі загадалі кудысьці перамяшчацца, што яму самому хацелася застацца і дабіць фашыстаў у Берліне. Мы ніяк не ўяўлялі сабе тады, што праз тыдзень танкі менавіта гэтага генерала, які скрозь зубы размаўляў з намі, першымі ўварвуцца на вуліцы Прагі. Калі б ведалі, можа, і засталіся б у яго” (Симонов К.М. Незадолго до тишины: записки 1945 г.: март–апр.–май. – Москва, 1974, с. 212–213. Кніга захоўваецца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі).

На іншым участку ваенных дзеянняў, у Заходняй Памераніі і Мекленбургу, “войскі 2-га Беларускага фронту завяршылі разгром часцей 3-й танкавай арміі праціўніка”. У гэты ж дзень, 2 мая 1945 года, савецкія войскі вызвалілі 8,5 тыс. вязняў фашысцкага канцлагера Тэрэзінштат у 60 км ад Прагі (“1418 дней Великой Отечественной войны” , Мінск, 2014, с. 400).

Терезин_1.jpgУ фондзе НББ захоўваецца кніга, звязаная з гэтай падзеяй: “Рисунки детей концлагеря Терезин: Памяти художницы и педагога Фридл Диккер-Брандейсовой” (Масква, 1989). Гэтая мастачка праводзіла ў падвале аднаго з дамоў Тэрэзіна заняткі для дзяцей, што дапамагала ім хаця б на нейкі час забыцца на страшныя ўмовы знаходжання ў гета. Са 140 тыс. вязняў гэтага канцлагера больш за палову былі адпраўлены ў лагер смерці Аўшвіц (Асвенцым), загінула там і Фрыдла Дыкер.

2 мая з Лондана была перададзена яшчэ адна доўгачаканая вестка: нямецкія войскі капітулявалі ў Паўночнай Італіі. У Сан-Францыска ў гэты дзень працягнулася пленарнае пасяджэнне канферэнцыі Аб'яднаных нацый (“Звязда”, № 81; “Советская Белоруссия”, № 80).

А на тэрыторыі Беларусі разгортваюцца спартыўныя спаборніцтвы. “У Мінску адкрыўся летні спартыўны сезон” – паведамляе “Советская Белоруссия” (№ 80, с. 4). На стадыёне падчас урачыстага адкрыцця адбыліся паказальныя выступленні вядомых гімнастаў, масавае выступленне фізкультурнікаў, спаборніцтвы па бегу і валейболе.

Календарь Спорт2.jpgЗазірнём у “Каляндар спартыўна-масавых мерапрыемстваў па БССР на 1945 год” (Мінск, 1945): са студзеня па снежань запланаваны мерапрыемствы (некаторыя з іх ужо адбыліся) па 19 відах спорту (лыжах, барацьбе, каньках, штанзе, шахматах, шашках і інш.). Усе гэтыя віды спорту ў большай ці меншай ступені папулярны ў Беларусі і сёння, нават гарадкі (у краіне дзейнічае Федэрацыя гарадошнага спорту). Спаборніцтвы ў 1945 годзе былі рознага ўзроўню – ад фабрычна-заводскіх і калгасных да ўсесаюзных, і праходзілі, адпаведна, “на месцах”, у абласных гарадах і Мінску, таксама ў розных гарадах СССР: Растове, Тбілісі, Маскве. Ёсць сярод гэтых спартовых мерапрыемстваў і даволі незвычайнае для нашага часу – “масавыя фізкультурныя святы і карнавалы (ёлкі) на коўзанках”.

Да Перамогі заставалася 8 дзён...

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам