ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Раман у вершах "Евгений Онегин" збіраюцца экранізаваць у стылі "Вялікага Гэтсбі"
Электронныя навучальныя дапаможнікі і даведнікі для ўсіх чытачоў бібліятэкі

1 мая 1945 года. 8 дзён да Перамогі

1 мая 1945 года. 8 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Апошні дзень штурму Берліна. Танкавая калона ад жыхароў Бабруйскага раёна. Матэрыялы святочных выпускаў органаў друку. Газеты: “Звязда” (№ 80), “Советская Белоруссия” (№ 79), “Совецкая радзіма” (№ 71), “Новая жизнь” Быценскага раёна (№ 27), “Соцыялістычная вёска” Глускага раёна (№ 21), “Уперад” Лідскага раёна (№ 24).

Хроніка гэтага дня на Усходнім фронце была багатая падзеямі.

Москва-Берлин.jpg

“Савецкія войскі вызвалілі вязняў Заксенхаўзена – аднаго з найбуйнейшых фашысцкіх канцлагераў”. “Войскі 1-га Беларускага і 1-га Украінскага франтоў авалодалі г. Брандэнбург, Ліндаў, ачысцілі ад суперніка гарадскія раёны Шарлотэнбург, Шэнеберг і больш за 100 кварталаў у цэнтры Берліна”. “Камандуючы 8-й гвардзейскай арміяй генерал У.І. Чуйкоў прыняў начальніка генеральнага штаба германскіх сухапутных войскаў генерала Г. Крэбса, які перадаў прапанову М. Бормана і І. Гебельса аб часовым спыненні агню. Савецкае камандаванне адхіліла прапанову і запатрабавала неадкладнай і безумоўнай капітуляцыі берлінскага гарнізона. Г. Крэбс паведаміў пра самагубства 30 красавіка А. Гітлера (“1418 дней Великой Отечественной войны”, с. 400). На час перамоў, калі вырашалася пытанне аб капітуляцыі, у Берліне раптам стала вельмі ціха, толькі зрэдку чутны былі адзінкавыя стрэлы. Гэтая звонкая цішыня прадказвала альбо надзею на доўгачаканы і блізкі мір, альбо аднаўленне грукатлівых і свісцячых гукаў вайны. Але ўмовы здачы, выстаўленыя Г. Крэбсам, былі непрымальныя. І горад зноў задрыжаў ад залпаў артылерыі, ад выбухаў бомб, самалётаў, якія з ровам праносяцца над зямлёй, ад строкату аўтаматаў... Гэта быў апошні дзень штурму Берліна – 1 мая 1945 г. (паводле кнігі С.М. Крывашэіна “Ратная быль: Записки командира механизированного корпуса”, Масква, 1962. Выданне захоўваецца ў фондзе НББ).

2_bereg.jpg

У газеце “Совецкая радзіма” (№ 71, с. 4) апублікаваны ліст ад калгаснікаў і кіраўнікоў Бабруйскага раёна генерал-лейтэнанту танкавых войскаў М.Ф. Панову (1901–1979), ураджэнцу Віцебскай губерні, удзельніку вызвалення гарадоў Беларусі. Вядома, адрас ліста – лічбы палявой пошты, № 06680. У мінулым годзе ў раёне сабралі сродкі на будаўніцтва танкавай калоны. А нядаўна Галоўнае ўпраўленне М._Ф._Панов.jpgфарміравання і баявой падрыхтоўкі бранетанкавых і механізаваных войскаў паведаміла, што калона пабудавана і накіравана ў злучэнне, якім камандуе М.Ф. Паноў. Танкавыя войскі пад яго камандаваннем прымалі ўдзел у Берлінскай наступальнай аперацыі і аднымі з першых аб’ядналіся на Эльбе з войскамі саюзнікаў. М.Ф. Панова памятаюць у Беларусі: ён ганаровы грамадзянін горада Мар’іна Горка Мінскай вобласці, у яго гонар названы вуліцы ў Рэчыцы Гомельскай вобласці і Бабруйску на Магілёўшчыне.

Першамайскія святочныя газеты падрыхтавалі чытачам разнастайныя матэрыялы. На першых палосах – Загад Вярхоўнага Галоўнакамандуючага аб святкаванні 1 Мая (“Звязда”, № 80; “Советская Белоруссия”, № 79; “Совецкая радзіма”, № 71; “Уперад” Лідскага раёна Гродзенскай вобласці, № 24).

Газета “Звязда” (№ 80) апублікавала гістарычны агляд вясновых падзей 1942, 1943 і 1944 гадоў пад назвай “Партызанскае Першага мая”, нарыс М. Лынькова “Вясна Беларусі”, верш П. Броўкі “І сонца нам свеціць”, матэрыял спецыяльнага карэспандэнта “Сустрэча на Эльбе”, перадрукаваны з “Красной звезды”, з фотаздымкамі нашых і амерыканскіх салдат. У “Новой жизни” Быценскага (цяпер скасаванага) раёна Брэсцкай вобласці (№ 27) апублікаваны ўспамін партызанкі аб адным эпізодзе вайны.

У Бабруйскай вобласці за красавік падведзены вынікі сацыялістычнага спаборніцтва машынна-трактарных станцый “Совецкая радзіма” (№ 71, с. 2).

Калгасы Глускага раёна Магілёўскай вобласці рапартуюць аб заканчэнні пасяўных работ (“Соцыялістычная вёска” Глускага раёна, № 21). У Лідзе да 1 Мая калектыў будаўнічага ўпраўлення завяршае абнаўленне будынкаў рамеснага вучылішча № 12, гарадской бальніцы, пякарні, жылога дома; а камбінат харчовых канцэнтратаў ужо выпусціў першую прадукцыю (“Уперад” Лідскага раёна, № 24).

“Советская Белоруссия” (№ 79) таксама падзялілася пазітыўнымі навінамі. Работнікі прадпрыемстваў і ўстаноў Мінска сабралі падарункі для байцоў воінскіх падраздзяленняў, якія вызвалялі горад. На фронт для ўручэння падарункаў адправілася дэлегацыя мінчан. У памяшканні Дзяржаўнага тэатра імя Янкі Купалы для выхаванцаў дзіцячых дамоў быў падрыхтаваны першамайскі ранішнік, перад гледачамі выступілі дзіцячыя самадзейныя калектывы і артысты дзяржаўнай філармоніі.

З далёкай Удмуртыі атрымана братэрская дапамога: адтуль працоўным Барысава прывезена ў дар 10 вагонаў з такарнымі станкамі, аўтагеннымі апаратамі, абсталяваннем для дзіцячага садка. Таксама перададзена шмат кніг, у тым ліку шматтомнае выданне “Большой советской энциклопедии”, слоўнікі, камплекты цэнтральных газет.

Да гэтага святочнага дня быў спецыяльна прымеркаваны вялікі матэрыял пра жыццё-быццё калгасу з прыдатнай назвай “Першага мая”. Пасля напружанай працы жанчыны гэтага калгаса спяшаюцца ў клуб. Тут у драматычным гуртку яны рэпеціруюць п’есы і рыхтуюць спектаклі. Ці проста збіраюцца, каб паспяваць разам беларускія песні. Так, за працай і песняй, хутчэй праходзіць час у чаканні сваіх блізкіх з вайны.

А да Перамогі – 9 дзён…

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам