ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Сэлфі ў музее кнігі
Плывец па рацэ гісторыі

Да 70-годдзя з дня нараджэння Тамары Аксёнавай

Да 70-годдзя з дня нараджэння Тамары Аксёнавай
Іншыя навіны

15 студзеня 2020 г. спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння Тамары Уладзіміраўны Аксёнавай, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, высокакваліфікаванага спецыяліста ў галіне бібліятэчнай і бібліяграфічнай дзейнасці, дасведчанага кіраўніка, здольнага арганізатара і актыўнага грамадскага дзеяча.

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з павагай і хваляваннем згадваюць Тамару Уладзіміраўну як сціплага, шчырага і тактоўнага чалавека з высокаразвітым пачуццём адказнасці, выключнай працавітасцю, прынцыповасцю і настойлівасцю ў вырашэнні пастаўленых задач.

Адразу пасля заканчэння ў 1973 г. Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага па спецыяльнасці “бібліятэказнаўства і бібліяграфія” 23-гадовая Тамара была накіравана на працу ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна на пасаду бібліёграфа Кніжнай палаты, якая ўваходзіла ў той час у структуру бібліятэкі.

Папрацаваўшы больш за тры гады, у сакавіку 1977 г., была пераведзена ў навукова-бібліяграфічны аддзел на пасаду старшага бібліёграфа, дзе ўзначаліла адзін са складаных участкаў па падрыхтоўцы анатаванай карткі на беларускія выданні. Тамара Уладзіміраўна актыўна працавала над складаннем рэкамендацыйных дапаможнікаў i матэрыялаў для бюлетэня “Новыя кнігі БССР”. Ёй былі падрыхтаваны і выдадзены бібліяграфічныя паказальнікі літаратуры, такія як «Воспитанию молодежи – комплексный подход» і «Молодежь и закон», а таксама шэраг рэкамендацыйных спісаў літаратуры на актуальныя тэмы ў зборніках метадычных і бібліяграфічных матэрыялаў да юбілейных дат.

Як прафесіянал яна зрабіла вялікі ўклад у развіццё рэкамендацыйнай бібліяграфіі і распрацоўку методыкі складання тэматычных дапаможнікаў, паказальнікаў і спісаў, прысвечаных грамадска-палітычнай тэматыцы.

Т.У. Аксёнава актыўна займалася метадычнай работай, ажыццяўляла рэдактарскую і кансультацыйную дапамогу супрацоўнікам бібліятэк па пытаннях бібліяграфічнага апісання.

Ужо праз тры гады працы ў бібліятэцы Тамары Уладзіміраўне было прысвоена званне “Выдатнік бібліятэчнай працы”, якое яна ў далейшым штогод пацвярджала высокімі паказчыкамі сваёй дзейнасці.

З 1983 г. Т.У. Аксёнава была прызначана на пасаду вучонага сакратара Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна. На гэтым месцы яна ўнесла шэраг дзелавых прапаноў, накіраваных на ўдасканаленне планавання і справаздачнасці бібліятэкі, укараненне навуковай арганізацыі працы. У сваёй практычнай дзейнасці шмат увагі надавала пытанням каардынацыі работы навуковых бібліятэк, а таксама распрацоўцы зводных планаў.

1-Aksionova.jpg

З 1990 г. ужо ў якасці намесніка дырэктара па бібліятэчнай рабоце Т.У. Аксёнава, выкарыстоўваючы ўвесь свой назапашаны досвед і глыбокія веды бібліятэчнай дзейнасці, аддаючы ўсю сябе прафесіі, садзейнічала стабільнаму функцыянаванню бібліятэкі ў пераходны для нашай краіны гістарычны перыяд.

Тамара Уладзіміраўна ўмела спалучала практычную дзейнасць кіраўніка і навуковую працу. Ёю падрыхтаваны шэраг публікацый, прысвечаных пытанням лінгвістычнага забеспячэння электронных каталогаў, праблемам інтэграцыі інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк Беларусі, стварэнню базы даных нацыянальных аўтарытэтных запісаў.

2-Aksionova.jpg

Акрамя прафесійнай дзейнасці, на працягу многіх гадоў яна вяла вялікую грамадскую работу, неаднаразова абіралася сакратаром камсамольскай арганізацыі, была сакратаром партыйнай арганізацыі бібліятэкі, старшынёй групы народнага кантролю і членам мясцовага камітэта бібліятэкі, з'яўлялася пазаштатным інструктарам Ленінскага РК КПБ, намеснікам старшыні групы народнага кантролю, старшынёй камітэта нарматыўна-рэгламентуючай дакументацыі Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.

Тамара Уладзіміраўна ўзнагароджана Ганаровымі граматамі Ленінскага РК КПБ і Міністэрства культуры БССР. У 2000 г. за значны ўклад у развіццё беларускай культуры ўзнагароджана Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У 2002 г. яе шматгадовая добрасумленная праца, значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы і рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь былі адзначаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

На жаль, хвароба ўнесла свае карэктывы ў далейшы лёс Тамары Уладзіміраўны і 28 лістапада 2003 г. яна вымушана была звольніцца па стане здароўя. У сакавіку 2004 г. пасля працяглай барацьбы з хваробай яна скончыла свой жыццёвы шлях.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам