ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Лютаўскія падзеі 1920 года на старонках газеты “Беларусь”
Практыкум па ўжыванні УДК на беларускай мове

15 лютага споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – Ігара Валянцінавіча Жолудзева

15 лютага споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – Ігара Валянцінавіча Жолудзева
Іншыя навіны

Ігар Валянцінавіч Жолудзеў нарадзіўся ў 1925 годзе ў г. Ленінградзе. У 1933 годзе пачаў сваё навучанне ў школе. Аднак бязлітасная вайна ўварвалася ў яго бясхмарнае дзяцінства і юнацтва, пабудаваўшы свой сцэнар жыццёвага шляху.

“...Пасля пачатку вайны пайшоў у апалчэнне. Быў у батальёне народнага апалчэння Дзяржынскага р-на г. Ленінграда. Потым, з кастрычніка 1941 г. зноў пачаў наведваць 10-ы клас 183 сярэдняй школы, у студзені 1942 г. быў эвакуіраваны з Ленінграда, бо апух ад голаду...”, – успамінае І.В. Жолудзеў у аўтабіяграфіі. У эвакуацыі ў г. Кемерава працаваў у Васкрасенскай машынна-трактарнай станцыі падлікоўцам і трактарыстам, працягваў вучобу ў 10-м класе.

У студзені 1943 года Ігар Валянцінавіч быў прызваны ў армію ў навучальны дывізіён 35-га запаснога артылерыйскага палка, а праз год ужо служыў на Ленінградскім фронце. Дзевятнаццацігадовым юнаком І.В. Жолудзеў быў накіраваны на Другі Беларускі фронт у артылерыйскі полк камандзірам аддзялення радыё.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны Ігар Валянцінавіч працягнуў службу ў радах Савецкай Арміі ў мінамётным палку, потым – у гвардзейскім цяжкім танкасамаходным палку начальнікам сакрэтнай часці.

У пачатку 1948 года І.В. Жолудзеў быў дэмабілізаваны, пасля чаго вярнуўся ў г. Ленінград.

За ваенныя подзвігі ён узнагароджаны трыма медалямі “За адвагу”, медалямі “За ўзяцце Кенігсберга” і “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне”.

Увосень 1948 года Ігар Валянцінавіч пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў г. Мінск. Тут ён працаваў загадчыкам канцылярыі Інстытута замежных моў і вучыўся на вячэрнім аддзяленні энергетычнага факультэта Політэхнічнага інстытута (цяпер – Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт).

Zholudzieu_2.jpg

Цікавасць да вывучэння моў пабудзіла І.В. Жолудзева паступіць у 1952 годзе ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (цяпер – Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт). У 1956 годзе, паспяхова яго скончыўшы, атрымаў спецыяльнасць “Выкладчык англійскай мовы”.

Прафесійны шлях Ігара Валянцінавіча ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна пачаўся ў ліпені 1956 года з пасады старэйшага бібліятэкара. Зарэкамендаваўшы сябе як здольны арганізатар, эрудзіраваны і паспяховы спецыяліст, выдатна дасведчаны ў мовах, менш чым праз год І.В. Жолудзеў стаў загадчыкам сектара замежнай літаратуры.

Zholudzieu_1.jpg

Ігар Валянцінавіч увесь час працаваў над павышэннем сваёй кваліфікацыі і ўдасканаленнем ведаў. Так, у 60-я гады ён вучыўся на філасофскім факультэце вячэрняга Універсітэта марксізму-ленінізму, працяглы час па сумяшчальніцтве працаваў выкладчыкам англійскай мовы вячэрняга аддзялення Інстытута народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава (цяпер – Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт).

У 1962 годзе ў структуры Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна быў створаны аддзел замежнай літаратуры, і І.В. Жолудзеў быў прызначаны загадчыкам новага падраздзялення. На гэтай пасадзе яго запомнілі як умелага, патрабавальнага да сябе і падначаленых кіраўніка, які праяўляў вялікі клопат аб паляпшэнні абслугоўвання чытачоў.

Праз дзевяць гадоў кіраўніцтва аддзелам Ігара Валянцінавіча па рэкамендацыі дырэкцыі, партыйнай арганізацыі і мясцовага камітэта прафсаюза бібліятэкі камандзіравалі на трохмесячную стажыроўку ў ЗША.

Zholudzieu_4.jpg

З красавіка 1973 года І.В. Жолудзева вызвалілі ад пасады кіраўніка, паколькі яго чакала камандзіроўка ў Нью-Ёрк, у бібліятэку Упраўлення па абслугоўванні канферэнцый Сакратарыята ААН.

Па вяртанні ў г. Мінск у пачатку 1980 года, Ігар Валянцінавіч працягнуў працу ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна на новай пасадзе загадчыка аддзела рэдкай кнігі і старадрукаў. Калегі-сучаснікі І.В. Жолудзева так успамінаюць той час:

“...Амаль сем гадоў, з 1973 па 1979 гады Ігар Валянцінавіч працаваў у бібліятэцы Упраўлення па абслугоўванні канферэнцый сакратарыята ААН у Нью-Ёрку. Гэта ўжо сам па сабе цікавы факт з яго біяграфіі, які сведчыць аб высокім прафесіяналізме нашага калегі. Але нашы жанчыны ніколі не забудуць, як Ігар Валянцінавіч па вяртанні з працяглай замежнай камандзіроўкі прывёз у падарунак усім (!) жанчынам бібліятэкі некалькі сумак амерыканскай касметыкі. Даведка для маладых супрацоўнікаў: у той час у нашых крамах не тое, што амерыканскай, любой касметыкі было замала. Спачатку трэба было знайсці, у якой краме яе «выкінуць», а потым у даўжэзнай чарзе пастаяць...”.

На пасадзе загадчыка аддзела рэдкай кнігі і старадрукаў І.В. Жолудзеў праявіў сябе як спецыяліст высокага ўзроўню, які ўмее выдатна наладжваць дзелавыя кантакты. Менавіта па яго ініцыятыве ў супрацоўніцтве з музеямі, Саюзам мастакоў, Саюзам пісьменнікаў БССР у бібліятэцы сістэматычна арганізоўваліся ўнікальныя экспазіцыі рэдкіх выданняў. Дзякуючы шырокім ведам, высокай эрудыцыі, паважліваму стаўленню да людзей, Ігар Валянцінавіч карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод супрацоўнікаў і чытачоў.

Zholudzieu_3.jpg

І.В. Жолудзеў актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці бібліятэкі, некалькі разоў абіраўся членам мясцовага камітэта і партыйнага бюро, з’яўляўся начальнікам добраахвотнай пажарнай дружыны бібліятэкі і членам камітэта народнага кантролю Ленінскага райкама г. Мінска.

За плённую працу Ігар Валянцінавіч неаднаразова быў узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Міністэрства культуры БССР і Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў культуры.

Zholudzieu_5.jpg

І.В. Жолудзеў завяршыў сваю прафесійную дзейнасць у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна ў лютым 1983 года, паколькі пераехаў да месца жыхарства жонкі ў г. Маскву.

“...Ігар Валянцінавіч – асоба незвычайна яркая. Эрудзіраваны, абаяльны, дасціпны і далікатны чалавек. Ці трэба дадаваць, што ён быў і застаецца для ўсіх, хто хоць бы трохі з ім знаёмы, адным з самых любімых супрацоўнікаў бібліятэкі?!..” – так гавораць пра І.В. Жолудзева яго калегі, адзначаючы, што ім пашанцавала ведаць гэтага чалавека.

Zholudzieu_6.jpg

Сам І.В. Жолудзеў так успамінаў гады сваёй прафесійнай дзейнасці: “...Работы ў бібліятэцы, вядома, было шмат. А мужчыны, як вы ведаеце, у бібліятэцы выкарыстоўваліся заўсёды і як рабочая сіла. Так што сумаваць не даводзілася. Але, разумееце, праца працай і застаецца. І добра, калі працаваць цікава. Але ўсё ж такі галоўнае, што застаецца ў памяці, гэта людзі, з якімі працаваў. Думаю, што мне пашанцавала ў жыцці...”.

Zholudzieu_7.jpg

Скончыў свой жыццёвы шлях Ігар Валянцінавіч у 2005 годзе.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам