ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
У ВД «Звязда» выйшла кніга вершаў дзіцячага паэта Віктара Кудлачова
Якія казкі пісаў Уладзімір Караткевіч?

Вядомы беларускі сатырык

Вядомы беларускі сатырык
Іншыя навіны

26 лістапада спаўняецца 115 гадоў знакамітаму пісьменніку, драматургу і перакладчыку Міхасю Скрыпку (1907–1991).

Міхась (Міхаіл) Аляксандравіч Скрыпка нарадзіўся ў 1907 г. у вёсцы Месціна Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Яшчэ вучнем Багушэвіцкай сямігодкі пачаў спрабаваць сябе ў напісанні вершаў, якія ўпершыню з’явіліся ў друку ў 1927 г. У 1930 г. скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум, пасля чаго настаўнічаў у Рагачоўскім раёне, быў завучам Пагарэльскай сярэдняй школы Асіповіцкага раёна. У 1940 г. завочна скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага.

У час Вялікай Айчыннай вайны М. Скрыпка актыўна ўдзельнічаў у падпольным і партызанскім руху, у 1944–1945 гг. ваяваў у радах Савецкай арміі. Пасля вайны настаўнічаў у школах Магілёўшчыны і Міншчыны, з 1965 па 1971 г. працаваў намеснікам дырэктара Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў БССР.

Сур’ёзнай літаратурнай працай заняўся толькі ў пасляваенны час, набываючы вядомасць як сатырык. У сваёй творчасці Міхась Скрыпка вылучаўся высокай грамадзянскай пазіцыяй, уменнем узнімаць надзённыя пытанні жыцця, адчуваннем мастацкага слова. У гумарэсках, байках, пародыях ён актыўна выступаў супраць зла, у якім бы абліччы яно ні ўвасаблялася, па-майстэрску ствараў адмоўныя сацыяльныя тыпы і трапна высмейваў іх.

Skrypka-1.jpg

Skrypka-2.jpg

Прынцыповая, сур’ёзная, шчырая праца пісьменніка мела значныя вынікі: ён аўтар зборнікаў баек, вершаў, мініяцюр “Сатыра і гумар” (1958), “Сатырычны калаўрот” (1967), “Ад смеху не ўцячэш” (1975); зборнікаў аповесцей, апавяданняў і гумарэсак “Мая хата не з краю” (1959), “Пад корань” (1962), “Усяк бывае…” (1963). Шэраг твораў адрасаваны дзецям: зборнік апавяданняў “Дзіва ў рэшаце” (1963), вершаваны зборнік “Пад смешнай вясёлкай” (1971). У 1977 г. выйшла ў свет кніга выбраных твораў “І з перцам і з сэрцам”.

Skrypka-3.jpg

Skrypka-4.jpg

Пісьменнік выступаў і як драматург. Яго пяру належаць сцэнарый кароткаметражнай тэлекамедыі “Акадэмік” (пастаўлена ў 1963 г.), звыш трыццаці аднаактовых п’ес, камедый для мастацкай самадзейнасці: “Дадому” (1958), “Тэлеграма” (1959), “Землякі” (1962), “Навагодняя сустрэча” (1963), “Небяспечны госць” (1964), “На сваю галаву” (1966) і інш. Творчы плён пісьменніка відавочны і ў яго перакладчыцкай дзейнасці, дзякуючы якой загучалі на беларускай мове вершы рускіх і ўкраінскіх паэтаў: А. Твардоўскага, С. Маршака, С. Міхалкова, А. Барто, С. Алейніка, А. Вішні і інш. Творы М. Скрыпкі перакладзены на рускую, украінскую і грузінскую мовы.

Сваёй творчасцю Міхась Скрыпка зрабіў значны ўклад у гісторыю развіцця беларускай літаратуры. Сведчаннем прызнання яго таленту з’яўляюцца перамогі ў конкурсах газет “Звязда”, “Чырвоная змена”, “Мінская праўда”, падчас якіх  пісьменніку тройчы прысуджаліся прэміі за лепшае апавяданне. У 1985 г. быў адзначаны прэміяй Міністэрства культуры БССР за камедыю “Прыгоды Патапкі”, двойчы ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Імя Міхася Аляксандравіча Скрыпкі займае пачэснае месца сярод імён знакамітых дзеячаў беларускай літаратуры. Паказваючы розныя заганы ў характарах людзей, выстаўляючы іх на ўсеагульнае абсмейванне, пісьменнік усталёўваў тыя высокія ідэалы, на якіх павінны выхоўвацца сучаснікі.

Біяграфічныя звесткі, інфармацыю аб творах М. Скрыпкі можна знайсці ў электронным каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, анлайн-энцыклапедыі Беларусь у асобах і падзеях, Нацыянальнай базе даных аўтарытэтных/нарматыўных запісаў.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам