ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Радавод Капіевічаў
Кніжны гасцінец. Кадзуо Исигуро. «Не отпускай меня».

Выстава ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры знаёміць з гісторыяй сям’і Кастравіцкіх

Іншыя навіны

Літаратурнае прызванне

Шляхецкі род Кастравіцкіх вядомы ў першую чаргу тым, што падарыў свету дзвюх знакавых асоб, творчасць якіх паўплывала на развіццё беларускай і еўрапейскай літаратуры і культуры ХХ стагоддзя. Гіём Апалінер быў французскім паэтам, літаратурным і мастацкім крытыкам, журналістам, адным з найбольш уплывовых дзеячаў еўрапейскага авангарду пачатку XX стагоддзя. Карусь Каганец таксама займаўся літаратурнай дзейнасцю. Ён беларускі паэт, драматург, аўтар падручніка «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» і вадэвіля «Модны шляхцюк», які стаў адным з першых твораў беларускай драматургіі. Сёння род Кастравіцкіх працягваецца ў сям'і Мачарскіх.

Фота аўтара

На выставе «Кастравіцкія» ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прадстаўлены кнігі, мэбля, фотаздымкі сем'яў Кастравіцкіх і Мачарскіх. Аўтар экспазіцыі – беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, пісьменнік Уладзімір Шчасны, які добра знаёмы з сям'ёй Мачарскіх, што жыве ў Вялікабрытаніі. Выстава праходзіць пад эгідай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

– Экспанаты выставы мы збіралі па крупінках са шматлікіх крыніц – у Нацыянальным гістарычным архіве, Нацыянальнай бібліятэцы, Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур, Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, прыватных калекцыях. У далейшым хочацца стварыць вялікую кнігу пра род Кастравіцкіх.

На адкрыццё выставы павінен быў прыехаць нашчадак сям'і Кастравіцкіх з Лондана Джэрэмі Мачарскі. На жаль, асабіста прысутнічаць на выставе ён не змог, але запісаў відэапасланне да наведвальнікаў экспазіцыі:

– Я ганаруся тым, што мае продкі беларусы. Мама часта расказвала пра прыгожую краіну ў цэнтры Еўропы. Гэта натхніла мяне на стварэнне трох кніг – «Асілак і гарэза», «Палёт арлоў», «Паэзія ў крыві», у якіх я распавёў пра маіх продкаў.

Джэрэмі паабяцаў, што абавязкова наведае Беларусь і прывязе шмат рэчаў сям'і Кастравіцкіх. Намякнуў і на другую выставу, на якой будзе прадстаўлена больш экспанатаў. Пазнаёміцца з гісторыяй роду Кастравіцкіх у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры можна да 10 кастрычніка.

Аўтар публікацыі: Вольга Плюхаева
Крыніца: СБ – Беларусь сёння

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам