ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Новая паслуга: вызначэнне валавай нумарацыі перыядычнага выдання
Не забываем летуцець...

Унёсак у беларускае бібліяфільства

Унёсак у беларускае бібліяфільства
Іншыя навіны

Час ад часу пашыраецца прастора беларускай бібліяфільскай літаратуры. Варта ўспомніць сімпатычную кнігу маладзечанскага бібліяфіла Міхася Казлоўскага. Не так даўно цікавае выданне сваёй бібліятэцы аўтографаў прысвяціў паэт, перакладчык, публіцыст, краязнаўца Сяргей Панізьнік.

І толькі што невялікім накладам (100 экзэмпляраў) у Гродна пабачыла свет унікальная кніга, у якой сабраны адбіткі аўтографаў на кнігах, падараваных літаратуразнаўцу Аляксею Пяткевічу.

Сотні (літаральна сотні!) сустрэч праходзяць на старонках кнігі Аляксея Пяткевіча “Аўтографы – разам”. Вядомы і аўтарытэтны на Гродзеншчыне і ў Беларусі культуролаг, літаратуразнаўца, краязнаўца сабраў ілюстрацыі дарчых надпісаў, якія яму адрасавалі пісьменнікі розных пакаленняў. Адкрывае кнігу экслібрыс Аляксея Пяткевіча, выкананы рыжскім мастаком Вячкам Целешам. Далей – уступнае слова кніжніка і вучонага. Вось што, у прыватнасці, піша Аляксей Міхайлавіч пра аўтографы: “… Запісваліся ў Гродне і Мінску, у Беластоку, Гомелі, Маладзечне… Прысылаліся з Беларусі і іншых краін. Асабліва даражу аўтографамі дарагіх мне сяброў, з якімі давялося доўга крочыць па жыцці, хаця з многімі і на адлегласці ў прасторы. Гэта <…> Яўген Камароўскі, Генадзь Каханоўскі, Мікола Прашковіч, Арсень Ліс, Адам Мальдзіс, Вячаслаў Чамярыцкі, Сакрат Яновіч, Алесь Белакоз, Уладзімір Урбановіч, Аляксей Каўка, Павел Сцяцко, Апанас Цыхун, Ігар Жук, Мікола Даніловіч, Янка Трацяк. Не магу абыйсці тут вельмі шаноўных пісьменніц, якія сваімі аўтографамі неаднаразова пацвярджалі нашу шматгадовую сардэчную прыязнасць і творчае паразуменне. Сярод іх назаву Зоську Верас, Ларысу Геніюш, Дануту Бічэль, Вольгу Іпатаву, Аўгінію Кавалюк, Людмілу Кебіч, Леанарду Юргілевіч, Алу Петрушкевіч (Альжбету Кеду), Святлану Кошур…

Ганаруся шматлікімі аўтографамі паэтаў майго пакалення, з якімі быў злучаны дзесяцігоддзямі цёплых сустрэч і душэўнай блізкасці. Гэта Ніл Гілевіч, Алег Лойка, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін. Тое ж можна сказаць пра гродзенцаў Васіля Быкава, Аляксея Карпюка, Юрку Голуба.

Сёння люблю глядзець на паліцы сваёй бібліятэкі, якая збіралася, па сутнасці, усё жыццё. Мне прыемна проста спыніцца і пастаяць каля іх. Не гаворачы ўжо пра тое, каб узяць у руку нейкі том, разгарнуць яго, прачытаць некалькі старонак. Калі ж узгадаць пра свой немалады век, то трывожыць думка пра будучыні гэтых хавальніц мудрасці і хараства. Асабліва шкадую выданні з аўтографамі. А іх у мяне многа. Але помню кожную падпісаную кнігу: да яе ж прыклалася жывая чалавечая душа, каб сказаць мне нейкае сваё слова і зладзіць такім чынам паміж намі пэўную духоўную сувязь.

А каб сабраць усіх разам, хто пакідаў мне памятку на тытулах кніг? Гэта ж будзе вялікая і дужая грамада, што не прападзе, не паддасца забыццю, знішчэнню…”

Гартаеш кнігу, чытаеш словы, якія адрасаваны Аляксею Пяткевічу, – і неўспадзеў думаеш пра тых яркіх, шматаблічных асоб, якія выказвалі словы павагі, дзяліліся думкамі… “… у знак шчырай сяброўскай павагі…” (Ніл Гілевіч); “… радасны ад сённяшняй сустрэчы ў гэтым гасцінным і сімпатычным доме…” (Адам Мальдзіс); “Аляксею Пяткевічу, таварышу па справе… “ (Анатоль Вярцінскі); “… з велічэзнай павагай да яго плённай і высакароднай дзейнасці…” (Уладзімір Караткевіч). “… за добрае сэрца…” (Сакрат Яновіч). Ужо самі па сабе надпісы – гісторыя беларускага кніжніцтва другой паловы дваццатага стагоддзя. І – канешне ж, першых гадоў, першага дзесяцігоддзя дваццацць першага веку. Дзіву даешся, колькі людзей было ў полі зроку Аляксея Пяткевіча, ды якіх людзей! Тых мастакоў слова, тых служкаў беларускай літаратуры, якія праз усё жыццё свята верылі ў высакароднасць слова, у яго выключную сілу ў змаганні з цемрашальствам. З гэтай верай жыў і жыве сам адрасат аўтографаў.

Няма ніякіх сумненняў, што кніга, падрыхтаваная А. Пяткевічам і выдадзеная ў гродзенскім выдавецтве “ЮрСаПрынт”, – збор дакументальных сведчанняў і па гісторыі беларускага кніжніцтва, і па гісторыі беларускай літаратуры. У яе варта зазірнуць многім даследчыкам, музейшчыкам, архівістам, якія ўзнаўляюць веды пра мастацкі, культурны свет Беларусі розных дзесяцігоддзяў. Кніга “Аўтографы – разам” у гэтым плане падаецца невычэрпнай і вартай увагі крыніцай.

Выданне гродзенскага вучонага нагадала пра тое, што патрэбна ўзнаўляць выданне кніжніцкага, бібліяфільскага альманаха. Прыкладам, такога ж, як некалі была “Свіцязь”. Шкада, што лёс таго альманаха так і завершыўся ўсяго толькі адным выпускам. Сілы ў краіне для пашырэння кнігазнаўчай прасторы ёсць. Важна толькі ўсім кансалідавацца і пашырыць атмасферу гісторыі кніжніцтва, атмасферу прапаганды кнігазбірання, прапаганду кнігі ўвогуле.

Аўтар публікацыі: Мікола Раўнапольскі.

Крыніца: Созвучие

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам