ГалоўнаяНавіныАўтарскі погляд
Тэндэнцыі ў бібліятэчнай справе: з прэзентацыяй у “алмазе ведаў” выступіў замежны спецыяліст
Дзед Талаш i дзед Васiль

Берасцейская Біблія – помнік аб’яднання

Берасцейская Біблія – помнік аб’яднання
Іншыя навіны

24 верасня ў Брэсцкай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна прэзентавалі факсімільнае выданне Берасцейскай (Радзівілаўскай) Бібліі. Вага кнігі – 15 кілаграмаў, у ёй 1 500 старонак, а кошт выдання – 1,5 тысячы долараў. Створана 11 экземпляраў факсіміле. Сёння ў Брэсце кожны жадаючы змог пагартаць старонкі аднаго з іх і зрабіць здымак на памяць.

Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, каардынатар і навуковы кіраўнік выдання Алесь Суша не толькі распавёў пра факсіміле, пра арыгінал, але і аспрэчыў некаторыя міфы:

– Берасцейская Біблія 1563 года – не проста самая дарагая, прыгожая і самая рэдкая кніга, але і самая загадкавая. За чатыры з паловай стагоддзі гісторыі яна нарадзіла цэлы шэраг міфаў, легенд, абрасла нерэальнымі гісторыямі. Некаторыя мы сёння аспрэчылі, як, напрыклад, гісторыю пра знішчэнне кнігі, звязаную з яе паленнем, канфіскацыяй, спробай ліквідаваць гістарычную памяць. Нібыта гэта зрабілі сыны Мікалая Радзівіла Чорнага – спалілі на вогнішчы па рэлігійных прычынах як непрыдатную да новых умоў. Гэта міф. Кнігу цанілі. Тут жа, у Брэсце, у XVII стагоддзі адзін з мясцовых жыхароў перадаваў кнігу дочкам у якасці пасагу. Яе ахоўвалі і стагоддзямі выкарыстоўвалі ў набажэнствах у розных канфесіях. Берасцейская Біблія – помнік яднання людзей розных этнічных, канфесійных рухаў, а не помнік знішчэння.

Ber-Biblia-1.JPG

Вядомы гісторык, краязнавец, аўтар кніг Валерый Мароз – адзін з нямногіх брэстаўчан, хто трымаў у руках не толькі факсіміле, але і поўныя экземпляры Берасцейскай Бібліі:

– Берасцейская Біблія ў кантэксце еўрапейскага духоўнага і культурнага абмену – з’ява выключная, таму што яна з’явілася на еўрапейскай тэрыторыі, добра талеранаванай, бо тут былі мусульманства, іўдаізм, праваслаўная рэлігія, каталіцызм, а таксама шматлікія намінацыі, якія ўзніклі ў выніку пратэстантызму. Трэба аб’ектыўна зазначыць, што ні адна краіна Еўропы не была так падрыхтавана да выдання пратэстанцкай Бібліі, як ВКЛ. Выхад факсімільнага выдання Берасцейскай Бібліі –культурная падзея нацыянальнага маштабу. І гэты маштаб павялічваецца ў межах нашага горада.

На вялікі жаль, да тэмы Берасцейскай Бібліі беларусы прыйшлі зусім нядаўна, апошнімі ў свеце.

– Гэта дзіўная сітуацыя, бо на працягу амаль чатырох стагоддзяў гэта Біблія існавала, чыталася, знаходзілася ў малельнях, цэрквах, яе вывучалі, аналізавалі, крытыкавалі. Але потым забыліся і ў пэўнай ступені адракліся ад яе. Мы засталіся без Берасцейскай Бібліі ў рэчаіснасці і ў грамадскай свядомасці. У XX стагоддзі ў Беларусі амаль не было нават публікацый пра Берасцейскую Біблію! Зараз Беларусь далучаецца да вывучэння гэтай спадчыны, – лічыць Алесь Суша.

Дарэчы, сёння Брэст мае не толькі факсіміле, але і арыгінал. Гэта падарунак гораду з рук Прэзідэнта на святкаванні 1000-годдзя. Пакуль не называюцца ні кошт кнігі, ні час, калі яе можна будзе ўбачыць у экспазіцыі. Вядома толькі, што фаліянт захоўваеца ў Музеі гісторыі горада, а выкупілі яе ў замежніка брэсцкія прадпрымальнікі.

Ber-Biblia-2.JPG

Першую спробу вярнуць Берасцейскeю Біблію зрабіла Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. Гэта быў першы крок, ініцыяваны намеснікам дырэктара бібліятэкі Алай Мяснянкінай. Купілі фрагмент. Пасля таго для падрыхтоўкі факсіміле было зроблена цэлае даследаванне арыгіналаў па ўсім свеце. Асабліва іх многа, паводле сцвярджэння Алеся Сушы, у Польшчы, Літве і Расіі, найлепшы экземпляр – у Кембрыджскім універсітэце Вялікабрытаніі. Некалькі прыватных уладальнікаў Брэсцкай Бібліі жывуць у Беларусі. Але для горада набыты фаліянт з замежнай калекцыі.

Аўтар публікацыі: Валянціна Казловіч.

Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Навіны

Раман Матульскі: Нам усім неабходна стаяць на традыцыях і каранях талерантнасці, якія замацаваліся ў нашым народзе, на тых духоўных хрысціянскіх і еўрапейскіх каштоўнасцях, на якія на працягу стагоддзяў абапіраліся нашы продкі

13 Жні 2020

Вядомыя дзеячы культуры і мастацтва, сярод якіх і генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, заклікаюць беларусаў праявіць мудрасць і талерантнасць.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларускі фальклор і “Век людзей”

13 Жні 2020

З красавіка 2019 года ў літаратурным часопісе “Маладосць” друкуецца фэнтэзійны раман “Век людзей” супрацоўніцы аддзела суправаджэння інтэрнэт-партала НББ Маргарыты Латышкевіч.
Ці варта сёння пісаць фантастыку і дзе карані “Века”? Аўтарка, якая вядзе на партале НББ чытацкі блог, распавяла пра свой вопыт напісання вялікай прозы.

Аўтарскі погляд

Супрацоўнік Нацыянальнай бібліятэкі ўзяў удзел у перадачы тэлеканала “Россия 1”

12 Жні 2020

Андрэй Бараноўскі, галоўны бібліёграф НІА бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, гісторык-краязнаўца, аўтар кнігі “Лепельское пехотное училище”, узяў удзел у тэлевізійнай перадачы тэлеканала “Россия 1” з цыкла “Память огненных лет”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

11 Жні 2020

Паступовыя змены ў жыцці грамадства пэўным чынам адбіваюцца і на перакананнях, на думках пісьменнікаў, асабліва тых, якія ствараюць на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. З Міколам Чарняўскім, празаікам, паэтам, публіцыстам, аўтарам шматлікіх твораў для дзяцей, паразмаўлялі пра бачанне мінулага і сучаснасці, а таксама пра спадзяванні ды будучыню.

Навіны бібліятэк

10 Жні 2020

Знакаміты беларускі навуковец Гаўрыла Гарэцкі нарадзіўся 10 красавіка 1900 года ў вёсцы Малая Багацькаўка Мсціслаўскага павета ў сям’і Івана і Еўфрасінні Гарэцкіх. У нашай гісторыі ён вядомы як геолаг, географ, эканаміст, адзін з заснавальнікаў і акадэмік Беларускай акадэміі навук, дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі. З яго сям’і выйшаў і вядомы беларускі пісьменнік Максім Гарэцкі – старэйшы брат Гаўрылы.

Навіны бібліятэк

111