ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
ХV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Заняткі для будучых следчых і экспертаў

Прэзентацыя факсімільнага выдання першага "Буквара" ў Брэсце

Прэзентацыя факсімільнага выдання першага "Буквара" ў Брэсце
Іншыя навіны

17 снежня 2018 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання першага “Буквара”. Кніга была выдадзена ў 1618 годзе ў друкарні Віленскага праваслаўнага брацтва Святога Духа ў Еўі. Па наяўных сведках у свеце захаваліся толькі два асобнікі выдання.

Аб з’яўленні першага падручніка граматы на беларускіх землях і міжнародным навукова-выдавецкім праекце, вынікам якога з’явілася выданне факсіміле “Буквара”, распавёў ініцыятар праекта, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Аляксандравіч Суша.

Дырэктар Бібліятэкі Алена Якаўлеўна Стрыжэвіч павітала і павіншавала прысутных з паспяховай рэалізацыяй значнага культурна-асветніцкага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У ходзе мерапрыемства адбылася прэзентацыя кніжнай выставы “Напісанае застанецца”, падрыхтаваная супрацоўнікамі аддзела абанемента Бібліятэкі. Экспазіцыя дазволіла здзейсніць невялікі экскурс у гісторыю кнігадрукавання Беларусі і беларускай кніжнасці ў цэлым.

У раздзеле экспазіцыі “Вытокі беларускай кніжнасці” дэманстраваліся фундаментальныя выданні па гісторыі беларускай кнігі: “Чатырохсотлецьце беларускага друка, 1525–1925” (1926), факсімільнае выданне В. Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі” (1926 г.) і інш. Увагу прысутных прыцягнулі матэрыялы аб дзейнасці беларускіх друкарняў XVI ст. (Брэсцкай, Нясвіжскай, Заблудаўскай і інш.) і факсіміле рукапісных і друкаваных кніжных помнікаў Беларусі “Тураўскае Евангелле: факсімільнае ўзнаўленне, даследаванні”, “Житие блаженной Евфросинии, игумении монастыря Вседержителя Святого Спаса во граде Полоцке”, “Баркалабаўскі летапіс”, “Biblia Święta to jest Księgi Starego i Nowego Zakonu. Brest 1563” і інш.

Выданні раздзела “Адкуль ёсць пайшоў буквар” дазволілі прасачыць гісторыю ўзнікнення і развіцця вучэбнай літаратуры, у т.л. і буквара. У экспазіцыі дэманстраваліся кнігі: “Іван Фёдараў першадрукар” (1935), факсіміле Віленскага выдання “Буквар мовы славянскай: дапаможнік для тых, хто навучаецца чытанню і пісьму” (1767), Клышка А. “Буквар” (1975).

У рамках мерапрыемства адбылася цырымонія перадачы “Буквара” прадстаўнікам устаноў культуры і адукацыі, духавенства. У іх ліку цэнтральныя раённыя і гарадскія бібліятэкі сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, бібліятэкі ўніверсітэтаў, музеі, а таксама прадстаўнікі Брэсцкай і Пінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Пінскай епархіі Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Жывы водгук у прысутных выклікалі выступленні навучэнцаў сярэдніх школ № 13 і № 7 г. Брэста. У іх выкананні прагучалі вершы і песні беларускіх аўтараў.

Крыніца: Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам