ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Лепшыя кнігі Беларусі – 2012
“Культурная спадчына СНД” – у дар бібліятэцы

Паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова

Паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова
Іншыя навіны

25–26 лютага ў Мінску адбудзецца Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце”, прысвечаны 75-годдзю Міхася Стральцова.


Арганізатарамі фестывалю выступаюць Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Шведскі саюз пісьменнікаў, Інстытут Гётэ ў Мінску.

У межах фестывалю пройдуць згадкі Міхася Стральцова і чытанне яго вершаў, выступленні беларускіх і замежных паэтаў, чытанні паэтаў-перакладчыкаў.

У фестывалі возьмуць удзел: Солья Крапу (Фінляндыя/Швецыя), Дмытро Лазуткін (Украіна), Петэр Мільчак (Славакія), Мары Сілкеберг (Швецыя), Олена Сцепаненка (Украіна), Любоў Турбіна (Расія), Лесь Аркуш (Полацк/Беласток), Сяргей Балахонаў (Гомель), Дзмітрый Дзмітрыеў (Магілёў), Дар’я Ліс (Залессе), Тацяна Нядбай (Варшава), Сяргей Прылуцкі (Кіеў), Андрэй Адамовіч, Валянцін Акудовіч, Маргарыта Аляшкевіч, Міхал Анемпадыстаў, Ігар Бабкоў, Раіса Баравікова, Лявон Баршчэўскі, Алеся Башарымава, Генадзь Бураўкін, Вера Бурлак, Ася Волкава, Леанід Галубовіч, Адам Глобус, Аксана Данільчык, Леанід Дранько-Майсюк, Галіна Дубянецкая, Віктар Жыбуль, Каця Зыкава, Анатоль Івашчанка, Югася Каляда, Зміцер Колас, Ігар Кулікоў, Валерыя (Валярына) Кустава, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Маціеўская, Алена Пятровіч, Барыс Пятровіч, Алесь Разанаў, Людміла Рублеўская, Антон Рудак, Віталь Рыжкоў, Міхась Скобла, Віктар Слінко, Аксана Спрынчан, Анка Упала, Юлія Цімафеева, Вольга Чайкоўская (Мінск).

25 лютага, субота:
15.00–18.00 – згадкі Міхася Стральцова, чытанні беларускіх і замежных паэтаў – канферэнц-зала Інстытута Гётэ (вул. Веры Харужай, 25/3).

26 лютага, нядзеля:
15.00–18.00 – чытанні беларускіх і замежных паэтаў, чытанні паэтаў-перакладчыкаў – канферэнц-зала Інстытута Гётэ (вул. Веры Харужай, 25/3)

Крыніца: TUT.by

Навіны

Сярэдневяковая мініяцюра, злыя зайцы і маргіналіі: што гэта такое і дзе пра гэта чытаць

21 Чэр 2021

Вы любіце ілюстрацыі. Хто іх не любіць? Малюнкі заўсёды засвойваюцца куды прасцей і хутчэй, чым шматстаронкавыя тэксты, а калі яны яшчэ і для вока прыемныя, задавальненне вырастае ўдвая. Так думалі і людзі ў Сярэдневякоўі, а таму шчодра дадавалі ў свае кнігі каляровыя мініяцюры. Вы пэўна бачылі некалькі такіх – шалёныя зайцы з дзідамі, ціхамірныя людзі ў дзіўных позах, рыцары змагаюцца са слімакамі... Давайце разбяромся, чаму кніжная мініяцюра такая незвычайная.

Аўтарскі погляд

21 Чэр 2021

Кнігі маладой пісьменніцы Ганны Чыж-Літаш — адны з самых запатрабаваных у чытацкай аўдыторыі. Актуальныя праблемы, якія ўзнімае аўтарка, — пошукі сэнсу жыцця, сяброўства, любові, сябе — нікога не пакідаюць абыякавым, таму што кожны так ці інакш штодзённа мусіць іх вырашаць, адказваць на спрадвечныя пытанні ўласнымі ўчынкамі. Паказаныя праз простыя сюжэты і немудрагелістыя дыялогі, апісаныя ў сітуацыях, у якія можа трапіць кожны, — гэтыя праблемы спрыяюць раскрыццю ўнутранага свету сучаснікаў, праз што яны становяцца блізкімі і зразумелымі чытачам любога ўзросту.

Навіны бібліятэк

Заснавальнік фармацэўтычных навук у Беларусі

21 Чэр 2021

21 чэрвеня спаўняецца 280 гадоў з дня нараджэння вядомага французскага вучонага-энцыклапедыста, доктара медыцыны, прафесара Жана Эмануэля Жылібера (1741‒1814), які па праве лічыцца заснавальнікам фармацэўтычных навук у Беларусі. Ён стварыў і некалькі гадоў узначальваў першую вышэйшае медыцынскую ўстанову на тэрыторыі сучаснай Беларусі – Гродзенскую медыцынскую акадэмію.

Па старонках беларускага календара

Аўтару “Флоры Літвы” – 280 гадоў

21 Чэр 2021

21 чэрвеня 1741 г., роўна 280 гадоў таму, нарадзіўся сусветна вядомы французскі вучоны, батанік, лекар і педагог Жан Эмануэль Жылібер. Навуковая дзейнасць знакамітага натураліста была цесна звязана з тэрыторыяй сучаснай Беларусі. Менавіта ён стаў заснавальнікам “Цэнтра медыцынскай адукацыі і медыка-біялагічных навук” у Гродна і аўтарам навуковай кнігі “Флора Літвы”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20 Чэр 2021

На вуліцы Зялёнай, 10 у аграгарадку Будслаў, што на Мядзельшчыне, стаіць пафарбаваны ў зялёны колер дом. Тут 12 верасня 1893 года ў сям'і Вінцэнта і Францішкі Мядзёлкаў нарадзілася дачка, якой далі незвычайнае імя Паўліна. Хто ж ведаў тады, што гэтае дзіця Богам адоранае шматлікімі талентамі: педагога, літаратара, актрысы.

Навіны бібліятэк

Вэбінар па тэхналагічных пытаннях каталагізацыі ў РЗЭК

17 Чэр 2021

16 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў вэбінар, прысвечаны тэхналагічным пытанням каталагізацыі ў рэгіянальных зводных электронных каталогах (РЗЭК) бібліятэк Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111