ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Энергазберажэнне сёння – інвестыцыі ў будучыню
Месца сустрэчы – Полацк

Нерасстраляная паэзія: Юлі Таўбін

Нерасстраляная паэзія: Юлі Таўбін
Іншыя навіны

1 верасня ў межах праекта музычнага партала Tuzinfm “(Не)Растраляная паэзія”, адбудзецца першая з дванаццаці вечарын, прысвечаных выдатным беларускім творцам, знішчаным 29 кастрычніка 1937 г.


Герой першай сустрэчы – бліскучы паэт і перакладчык Юлі Таўбін.

Лявон Вольскі прадставіць сваю новую песню, напісаную на верш Таўбіна “Ты помніш...”. Андрэй Хадановіч распавядзе пра жыццё і творчасць паэта, а таксама прадставіць кнігу Юлія Таўбіна “Выбранае”, якая з’явіцца 1 верасня ў серыі “Паэты планеты”.

У “Выбранае” ўвайшлі найлепшыя творы з усіх прыжыццёвых зборнікаў паэта, а таксама некалькі вершаў, што ніколі не друкаваліся ў ягоных кнігах. У кнізе таксама змешчаныя некалькі вершаў Генрыха Гайнэ, якія Юлі Таўбін пераклаў на беларускую мову, а таксама два рускамоўныя вершы паэта ў беларускіх перакладах. Укладальнік зборніка Андрэй Хадановіч. Рэдактар Віктар Жыбуль.

Юлі Таўбін (1911–1937) – беларускі паэт рэдкага таленту і на дзіва ранняй творчай сталасці. Адна з найбольш недаацэненых постацяў у айчыннай літаратуры 20–30-х гадоў ХХ ст. Аўтар трох вершаваных зборнікаў і шасці паэм. Бліскучы перакладчык, які пераствараў па-беларуску вершы Генрыха Гайнэ. У апошнія гады жыцця, у цюменскай высылцы, пісаў па-руску. Разам з дзясяткамі іншых творцаў расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г.

Пачатак а 19-й гадзіне ў кнігарні “Логвінаў” (Мінск, пр. Незалежнасці, 37а).

Уваход вольны.

Крыница: lit-bel

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам