ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Гэтыя карціны свецяцца знутры!
Роўныя правы, роўныя магчымасці

Мульцяшныя важаняткі дапамогуць дзеткам вучыць беларускую мову

Мульцяшныя важаняткі дапамогуць дзеткам вучыць беларускую мову
Іншыя навіны

Пісьменніца Ганна Янкута і мастачка Святлана Катлярова прыдумалі “Вожыкавую палянку”, на якой важаняты будуць вучыцца назвам колераў, пальцаў, дзён тыдня, а яшчэ лічыць і спяваць.

Паводле ідэі на Сонечнай паляне жыве сям’я вожыкаў: мама, тата і блізняты-важаняты – дзяўчынка і хлопчык на імя Вожа і Пых-Пых. Важаняты, як і ўсе дзеці, надзвычай цікаўныя і любяць гуляць. А яшчэ яны вучаць беларускія словы: лічбы, дні тыдня, колеры, назвы пальцаў і інш. У гэтым ім дапамагаюць кароткія рыфмаваныя вершыкі і лёгкія для запамінання песенькі.

Першая серыя называецца “Гульня ў хованкі”. Яна распавядзе, як па-беларуску правільна лічыць, а таксама пазнаёміць дзяцей са словамі, якія маюць дачыненне да гульні: лічылка, хавацца, шукаць, знаходзіць і інш. Цяпер на яе стварэнне збіраюць сродкі на molamola.by.

“Апошнім часам выходзіць усё больш беларускамоўных кніг для дзяцей розных узростаў. І хаця пакуль нельга сказаць, што іх стала дастаткова, сітуацыя відавочна паляпшаецца. Але адных кніг для гадавання беларускамоўных дзяцей мала – патрэбныя яшчэ і якасныя мультфільмы”, – перакананая аўтарка сцэнару Ганна Янкута.

Яна лічыць, што пераклады замежных мультфільмаў – добрая практыка, але варта рабіць і сваё: “Аднак зусім мала арыгінальных навучальных мульцікаў, зробленых на беларускім матэрыяле, і нам вельмі хочацца гэты прабел запоўніць. Мы марым пра серыял, кожная серыя якога будзе з дапамогай вясёлых вершыкаў, запамінальных песенек і яркіх сюжэтаў дапамагаць дзецям вучыць беларускую мову. І, безумоўна, забаўляць, захапляць і ўражваць”.

Як будуць выглядаць вобразы пісьменніцы, уявіла мастачка Святлана Катлярова: “Мы плануем зрабіць вясёлы адукацыйны серыял «Вожыкавая палянка», які прыдасца ўсёй сям’і: дзеці змогуць даведацца з серый нешта новае, бацькі атрымаюць дапаможны інструмент для навучання і забавы. Мультфільмы будуць яркія і каляровыя: лес, зеляніна, кветкі, вожыкі і іншыя жывёлы. Усё гэта – адукацыйны складнік, яркія вобразы і беларуская мова, а таксама арыгінальны, беларускі матэрыял – робіць гэты праект унікальным. У Беларусі такіх праектаў сапраўды вельмі мала”.

Такі мультфільм будзе карысны не толькі беларускамоўным сем’ям, а і тым, хто размаўляе дома па-руску, каб для дзетак сустрэча з мовай у школе не была шокам.

Зараз праект збірае сродкі на пілотны эпізод. Патрымаць яго можна на molamola.by.

Крыніца: Наша ніва

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам